У Генеральным консульстве Беларусі ў в’етнамскім горадзе Хашымін 8 чэрвеня адбылася сустрэча генеральнага консула нашай краіны Руслана Варанкова з прэзідэнтам Клуба в’етнамскіх прадпрыемстваў Фанам Ліенам, расказалі БелТА ў беларускай загранустанове.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі аптымальныя фарматы прыцягнення Клуба в’етнамскіх прадпрыемстваў да падтрымання інтарэсаў беларускіх суб’ектаў гаспадарання ў В’етнаме. Адбыўся таксама абмен думкамі аб бягучым стане рынку В’етнама. Акрамя таго, былі намечаны сумесныя планы ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву.
У Генеральным консульстве Беларусі звярнулі ўвагу, што асноўнай мэтай створанага ў 2020 годзе клуба з’яўляецца садзейнічанне ўстанаўленню кантактаў паміж дзелавымі коламі як унутры В’етнама, так і з партнёрамі за мяжой. Цяпер у склад клуба ўваходзіць больш за 12 тыс. членаў і сектаральных асацыяцый. Яго галаўны офіс знаходзіцца ў горадзе Хашымін.
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?