Вы тут

Лукашэнка: на фестывалі беларускай песні і паэзіі гледачы стануць сведкамі зараджэння новых зорных імёнаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«За гады існавання творчы форум значна пашырыў мастацкія гарызонты і стаў знакавай культурнай падзеяй, — гаворыцца ў прывітанні. — У гэтыя святочныя дні маладзечанская зямля зноў аб’ядноўвае яркіх, таленавітых паэтаў, кампазітараў і выканаўцаў. Тысячы гледачоў будуць сведкамі зараджэння новых зорных імёнаў і атрымаюць задавальненне ад цікавых праектаў».

Сённяшняе музычна-паэтычнае мерапрыемства, прысвечанае Году міру і стваральнай працы, прадоўжыць лепшыя традыцыі нацыянальнага мастацтва, заснаваныя на высокіх ідэалах дабра, гуманізму і ўзаемаразумення, перакананы кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў гасцям, удзельнікам і арганізатарам фестывалю шчасця, моцнага здароўя і творчага натхнення.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Вакол Дзеў падымаецца вецер змен. 

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?