Вы тут

БЧ папярэдзіла аб адхіленні ад графіка цягнікоў на ўчастку Мінск-Асіповічы


Па тэхнічных прычынах на ўчастку Мінск — Асіповічы 9 чэрвеня з 6.00 назіраюцца адхіленні ад графіка руху пасажырскіх цягнікоў. Пра гэта інфармуе афіцыйны Telegram-канал Беларускай чыгункі, паведамляе БелТА.


Час затрымкі — ад 30 хвілін да 1 гадзіны 20 хвілін.

Беларуская чыгунка прымае ўсе меры, каб забяспечыць дастаўку пасажыраў да месца прызначэння і аднавіць графік руху.

За падрабязнай інфармацыяй аб раскладзе цягнікоў трэба звярнуцца ў кантакт — цэнтр БЧ, тэлефон — 105.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі і прыносіць прабачэнні за нязручнасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.