Вы тут

Спецдакладчык заклікала МАП не парушаць Статут ААН


Пазіцыя была агучана ў дакуменце, які спецдакладчык ААН Алена Доўгань накіравала ў Міжнародную арганізацыю працы (МАП) у сувязі з прапановай кіруючых органаў МАП прыняць рашэнне аб увядзенні аднабаковых абмежавальных мер супраць Беларусі. Такая магчымасць разглядаецца падчас сесіі МАП, якая праходзіць зараз у Жэневе да 16 чэрвеня ўключна.


 pixabay.com

Алена Доўгань нагадала пра негатыўнае ўздзеянне аднабаковых прымусовых мер на ажыццяўленне правоў чалавека і падкрэсліла, што Статут ААН фактычна абмяжоўвае права іншых міжнародных арганізацый, у тым ліку і МАП, уводзіць санкцыі супраць дзяржаў-членаў. Менавіта прытрымліванне абавязкаў па Статуту ААН было прычынай выключэння любых спасылак на эканамічныя санкцыі са Статуту ў 1946 годзе.

Санкцыі, уведзеныя ў многіх краінах (выкарыстаны эканамічныя і фінансавыя абмежаванні, а таксама дапушчаны парушэнні ў акадэмічнай, спартыўнай і культурнай сферах), адмоўна адбіваюцца на правах чалавека, павышаюць узровень беспрацоўя і беднасці, пагаршаюць умовы працы, рэзка абмяжоўваюць доступ да асноўных тавараў (у тым ліку прадуктаў харчавання і лекаў), падрываюць дзяржаўныя сацыяльныя праграмы для тых, хто мае патрэбу ў клопаце (у тым ліку жанчын, інвалідаў і састарэлых). Такую пазіцыю, сыходзячы з вопыту працы спецдакладчыкам, агучыла Алена Доўгань у сваім звароце ў МАП.

Яна падкрэсліла, што ад такіх несправядлівых умоў пакутуюць таксама вучоныя, спартсмены, мастакі і асобы, занятыя ў малым бізнесе і рамесніцкай прамысловасці. Часта яны выключаюцца з ініцыятыў міжнароднага супрацоўніцтва, удзелу ў міжнародных праектах, конкурсах, канферэнцыях і праграмах, і тым самым пазбаўляюцца магчымасці далейшага развіцця і дадатковых фінансавых рэсурсаў.

Спецдакладчык заклікала Генеральную канферэнцыю МАП пазбягаць любых крокаў, якія могуць быць вытлумачаны як заахвочванне ці дазвол дзяржавам — членам МАП прымаць меры, якія не адпавядаюць Статуту ААН, і падкрэсліла, што краіны — удзельніцы Міжнароднай арганізацыі працы павінны дзейнічаць адпаведна з мэтамі і прынцыпамі арганізацыі, галоўная задача якой — абарона працоўных і эканамічных правоў работнікаў. Эксперт таксама заклікала МАП стварыць механізмы для рэгулярнага маніторынгу негатыўнага ўздзеяння аднабаковых прымусовых мер на эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.

Культура

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

Была ў Купалы... Купалінка.

Калейдаскоп

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Якія прамашкі жанчын у адзенні выдаюць адсутнасць густу?

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?