Вы тут

Летапіс часу ў неверагодных фатаграфіях Яўгена Коктыша


Таямніца фатаграфічнага адлюстравання часта раскрываецца не адразу. Здымак крочыць не толькі ў нагу з сучаснасцю, а яшчэ ідзе следам за памяццю. Ці болей правільным будзе сказаць: фотаздымак з'яўляецца дакументальнай памяццю. І якім бы па якасці ён ні быў, заўжды абуджае эмоцыі, прымушае трывожыцца сэрца, нагрувашчвае адну думку на другую...


Яўген Коктыш — вялікі майстар сваёй фатаграфічнай справы, мастак у фатаграфіі. І разам з тым — дынамічны летапісец часу, творца, які зрабіў нават рэпартажны здымак мастацкім творам. Узіраешся ў твары народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага, аўтара «Карнікаў» і аднаго з аўтараў «Блакаднай кнігі», «Я — з вогненнай вёскі» Алеся Адамовіча, народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава — і адчуваеш іх прысутнасць у нашым часе. Васіль Быкаў углядаецца ў сэнс ілюстрацый, зробленых Георгіем Паплаўскім да яго твораў... А вось Паплаўскі і Адамовіч слухаюць мітрапаліта Філарэта, які ўжо стаў легендай нашай Беларусі. Васіль Уладзіміравіч, Алесь Адамовіч, Валянцін Тарас — у майстэрні Паплаўскага. Георгій Георгіевіч і яго калега Віктар Барабанцаў разглядаюць рэпрадукцыі на лістах з альбома разам з пісьменнікам Віктарам Карамазавым, які захоплена піша пра мастакоў ў многіх сваіх аповесцях і нарысах…

Здымкі Яўгена Коктыша, на якіх мы бачым пісьменнікаў і мастакоў, нагадалі пра адзінства розных кірункаў мастацтва, пра тое, што пераканаўчы дыялог з чалавекам-асобай у імя яго светласці можна весці толькі разам — і з дапамогай надрукавангай кнігі, і з удзелам карціны, прадстаўленай на мастацкай выстаўцы, і ў зале філармоніі... Культура — сонечнае святло, праменьчыкамі ў якім выступаюць літаратура, тэатр, музыка, скульптура, выяўленчае мастацтва. І, аглядаючы даўнія здымкі, захоплена згадваеш, што такія яркія асобы ў памкненнях давесці нешта галоўнае і важнае да чытача, гледача, слухача былі разам.

Так, велічыні ў нашай айчыннай літаратуры, у нашай нацыянальнай культуры Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Георгій Паплаўскі былі разам... Яны разам — і ў фатаграфічнай памяці сапраўднага майстра, сапраўднага мастака фатаграфіі Яўгена Коктыша.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.

Культура

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

Была ў Купалы... Купалінка.

Калейдаскоп

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Якія прамашкі жанчын у адзенні выдаюць адсутнасць густу?

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?