Вы тут

У Магілёўскай вобласці падлеткі сталі фігурантамі крымінальных спраў


Крадзеж катка, ровара і падпал сена: у Магілёўскай вобласці падлеткі сталі фігурантамі крымінальных спраў. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.


Так, 1 чэрвеня ў Касцюковіцкім раёне была ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж транспартнага сродку, здзейснены групай асоб. Высветлілася, што яшчэ ў маі трое непаўналетніх з 19-гадовым сябрам выкралі пнеўматычны каток, які належаў дарожна-будаўнічаму прадпрыемству. Кампанія за тыдзень на катку пракацілася двойчы — гэта стала магчымым таму, што кіроўца транспартнага сродку пакідаў ключ ад замка запальвання ў адсеку для акумулятара.

У Бялыніцкім раёне ў дачыненні да 14-гадовага жыхара аграгарадка Вішоў была ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж. У канцы мая школьнік скраў ровар з пад’езда жылога дома ў раённым цэнтры.

У Круглянскім раёне да бабулі прыехала 11-гадовая ўнучка з Мінска. Днём 3 чэрвеня дзяўчынка гуляла з запалкамі каля саломы. З-за неасцярожнага абыходжання з агнём успыхнулі тры стагі, якія належалі прадпрыемству АПК. Сума шкоды склала больш за Br4 тыс.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».