Вы тут

Месцамі дажджы і да +24°C будзе сёння ў Беларусі


Месцамі дажджы і да плюс 24 градусаў будзе сёння ў Беларусі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Надвор’е па паўднёвай палове Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт і няўстойлівая паветраная маса, у паўночных раёнах адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Днём у многіх раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах па поўдні Беларусі чакаюцца моцныя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўдзень складзе 18-24 градусы цяпла.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Даўгі на карысць. Ці выгадна браць крэдыты?

Даўгі на карысць. Ці выгадна браць крэдыты?

Стаўкі па крэдытах змяняцца не будуць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?