У Наваполацку святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 65-годдзя горада, стартавалі з урачыстага шэсця, перадае БелТА.
Разам з навапалачанамі на чале шэсця прайшлі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, абласной і гарадской улады, грамадскіх аб’яднанняў. Цёпла сустракалі апладысментамі жыхары горада старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву, якая была кіраўніком гарвыканкама і ўнесла вялікі ўклад у развіццё нафтаграда.
У значны для Наваполацка год горад носіць гордае званне моладзевай сталіцы Беларусі. Актыўная моладзь пранесла па цэнтральнай вуліцы Наваполацка сцяг горада пад гукі духавога аркестра і бой барабанаў чароўных мажарэтак. Маленькія навапалачане, нібы яркія сонейкі, ззялі шчаслівымі ўсмешкамі.
Госці свята здзейснілі своеасаблівы экскурс у гісторыю ад першай палаткі будаўнікоў горада да сучаснасці. У святочнай калоне прайшлі прадстаўнікі бударганізацыі, якая стаяла ля вытокаў узвядзення Наваполацка — трэста № 16, і ўжо вядомых далёка за межамі краіны прадпрыемстваў, такіх як заводы «Нафтан» і «Палімір». Прамыслоўцы, урачы, педагогі, ветэраны працы, юныя зоркі спорту і мастацтва, Ганаровыя грамадзяне Наваполацка, госці з гарадоў-пабрацімаў атрымалі сваю порцыю прывітанняў ад калег, сяброў і знаёмых, якія сталі ў жывы калідор па шляху руху шэсця і здымалі відэа і фота на тэлефоны.
Урачыстая калона прайшла да Плошчы Будаўнікоў, дзе для гасцей і ўдзельнікаў свята адбыўся яркі канцэрт з удзелам творчых калектываў горада.
Прэв’ю: БелТА
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?