Футбольны еўракубкавы сезон завершыцца 10 чэрвеня ў Стамбуле фінальным матчам Лігі чэмпіёнаў, паведамляе БелТА.
За галоўны трафей клубнага футбола Старога Свету паспрачаюцца англійскі «Манчэстэр Сіці» і італьянскі «Інтэр» з Мілана. Вырашальны паядынак ЛЧ на полі Стамбульскага Алімпійскага стадыёна Атацюрка будзе судзіць брыгада польскіх арбітраў, якую ўзначальвае Шымон Марчыняк.
Фаварытам сённяшняга фіналу лічыцца «Манчэстэр Сіці», у якім гуляе лепшы снайпер цяперашняга турніру нарвежац Эрлінг Холан, які забіў 12 мячоў. Нядаўна каманда Хасэпа Гвардыёлы выйграла чэмпіянат Англіі, а Холан стаў яго лепшым бамбардзірам, забіўшы 36 мячоў. Для манчэстэрцаў гэта будзе другі фінал галоўнага еўракубкавага турніру: у 2021 годзе яны саступілі яшчэ аднаму прадстаўніку англійскай прэм’ер-лігі лонданскаму «Чэлсі».
Футбалісты «Інтэра» ў гэтым сезоне пад кіраўніцтвам Сімоне Індзагі заваявалі бронзу чэмпіянату Італіі. «Інтэр» тройчы станавіўся ўладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1964, 1965, 2001), а яшчэ двойчы саступаў у фіналах (1967, 1972).
Раней адбыліся фінальныя сустрэчы яшчэ двух кантынентальных турніраў. Пераможцам Лігі Еўропы ў сёмы раз стала іспанская «Севілья», а Лігу канферэнцый выйграў англійскі «Вест Хэм» з Лондана.
Прэв’ю: pixabay.com
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?