Грамадская бяспека падчас святкавання выпускных у Беларусі знаходзіцца пад асаблівым кантролем праваахоўнікаў, паведамілі ў МУС.
Сёння для выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць выпускныя вечары. Для забеспячэння правапарадку і папярэджання супрацьпраўных паводзін ва ўстановах адукацыі, а таксама на прылеглых да іх тэрыторыях будуць задзейнічаны супрацоўнікі міліцыі. Таксама будзе ўзмоцнены прапускны рэжым. Праваахоўнікі нагадваюць аб недапушчальнасці прысутнасці на святах у нецвярозым стане і з забароненымі да праносу прадметамі.
У гэты дзень дарожную бяспеку будуць забяспечваць экіпажы дарожна-патрульнай службы ДАІ. Аўтааматарам неабходна памятаць, што каля школ ёсць абмежаваная колькасць месцаў для паркоўкі транспарту. Таму мэтазгодна адмовіцца ад паездкі на асабістым аўто ці прыехаць загадзя, прыпаркаваўшы машыну без парушэнняў ПДР.
Пасля афіцыйных урачыстасцяў ва ўстановах адукацыі для выпускнікоў запланаваны культурна-відовішчныя мерапрыемствы ў забаўляльных установах і іншых месцах адпачынку. Супрацоўнікі міліцыі таксама возьмуць такія месцы пад кантроль.
Праваахоўнікі нагадваюць, што ўжыванне спіртных напояў, купанне ў непрыстасаваных для гэтага вадаёмах або ў нецвярозым стане, а таксама іншыя неабдуманыя дзеянні могуць прывесці да негатыўных наступстваў, а часам да бяды.
Не дапускаецца знаходжанне дзяцей да 16 гадоў без суправаджэння бацькоў па-за месцам жыхарства.
Пры выяўленні безгаспадарных прадметаў у месцах правядзення святочных мерапрыемстваў грамадзян неабходна звяртацца ў міліцыю.
Прэв’ю: БелТА
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?