Вы тут

Ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу легкавіка, які патрапіў у ДТЗ у Клецкім раёне


У Клецкім раёне ў ДТЗ пацярпеў мужчына, яму спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.


Фота: МНС.

Увечары 9 чэрвеня ў 18.27 ратавальнікам паступіла паведамленне аб ДТЗ у аграгарадку Сіняўка. Аварыя адбылася на скрыжаванні вуліц Садовай і Шашэйнай. Неабходная была дапамога ў дэблакаванні пацярпелага.

Пасля прыбыцця работнікаў МНС стала вядома, што тут сутыкнуліся легкавы аўтамабіль Renault Clio і матацыкл Honda. Дапамога патрэбна была кіроўцу аўто: з-за сутыкнення дзверы з яго боку дэфармаваліся і не адчыняліся. Ратавальнікі гідраўлічным інструментам ускрылі дзверы і дапамаглі мужчыну пакінуць машыну. Кіроўцу легкавіка шпіталізавалі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Даўгі на карысць. Ці выгадна браць крэдыты?

Даўгі на карысць. Ці выгадна браць крэдыты?

Стаўкі па крэдытах змяняцца не будуць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?