Вы тут

Борыс Джонсан склаў дэпутацкія паўнамоцтвы


Былы прэм’ер-міністр Злучанага Каралеўства Борыс Джонсан склаў з сябе паўнамоцтвы дэпутата Палаты абшчын (ніжняй палаты) брытанскага парламента, у якую ён упершыню быў абраны ў 2001 годзе, перадае ТАСС.


«Я напісаў маёй асацыяцыі [акругі] Аксбрыдж і Саўт-Райсліп (ад якога Джонсан абіраўся ў Палату абшчын — заўв. ТАСС), каб сказаць, што я неадкладна складаю з сябе паўнамоцтвы і неадкладна запускаю працэдуру дадатковых выбараў», — гаворыцца ў распаўсюджанай заяве палітыка.

Ён узначальваў урад з 2019 па 2022 год.

Па звестках Бі-бі-сі, аб сваім сыходзе з палітыкі экс-прэм’ер Вялікабрытаніі заявіў пасля таго, як атрымаў вынікі расследавання, падчас якога было вывучана, як урад Каралеўства рэагавала на пагрозу каранавіруса на розных этапах пандэміі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».