У Беларусі ў 114 раёнах уведзеныя забароны і абмежаванні на наведванне лясоў, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Па стане на 10 чэрвеня, на большай частцы краіны дзейнічаюць забароны на наведванне лясоў. У прыватнасці, поўная забарона дзейнічае ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. У Мінскай і Віцебскай абласцях на вялікай частцы тэрыторый уведзена забарона, за выключэннем Вілейскага і Браслаўскага раёнаў, дзе дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў.
У Магілёўскай вобласці забароны і абмежаванні на наведванне лясістай мясцовасці дзейнічаюць у 19 раёнах. Аднак свабодна наведваць лясы можна ў Мсціслаўскім і Краснапольскім раёнах.
У Гомельскай вобласці на большай частцы тэрыторыі рэгіёну дзейнічае абмежаванне на наведванне лясных масіваў. Забаронена іх наведваць у Кастрычніцкім і Жыткавіцкім раёнах. Свабодна прагуляцца па лесе можна ў Мазырскім і Калінкавіцкім раёнах.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму дадзеныя могуць мяняцца на працягу дня.
Прэв’ю: pixabay.com
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?