Вы тут

Цэнтр ранняга ўмяшання і пакой для дзяцей і бацькоў адкрылі ў Наваполацку


Такім чынам горад адзначае 10-годдзе з дня прысваення яму звання «Горад, сяброўскі для дзяцей і падлеткаў». А ў падарунак атрымаў ад Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі абсталяванне, дзякуючы якому спецыялісты змогуць праводзіць кансультацыі не толькі ў кабінетах ЦРУ, але і дыстанцыйна.


Фота дадзена Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі.

Наваполацк далучыўся да ініцыятывы ЮНІСЭФ «Горад, сяброўскі да дзяцей і падлеткаў» у 2011 годзе, а ўжо ў 2013-м — першым атрымаў аднайменнае пачэснае званне. Горад, сяброўскі да дзяцей і падлеткаў, — канцэпцыя мясцовага дзяржаўнага кіравання, у якой гарадскія ўлады, установы і грамадскія арганізацыі рэалізуюць асноўныя палажэнні Канвенцыі аб правах дзіцяці на ўзроўні горада і яго раёнаў. У межах канцэпцыі таксама прыцягваецца ўвага грамадскасці да пытанняў дзяцінства, ствараюцца неабходныя для дзяцей сэрвісы, пры прыняцці рашэнняў, датычных моладзі, улічваюцца іх галасы.

У 2013 годзе з дапамогай каманды ЮНІСЭФ у горадзе ствараўся Маладзёжны парламент — аб’яднанне падлеткаў і моладзі, якое стала платформай для ўзаемадзеяння з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады. А каб палепшыць уменні бяспечных паводзін у дзяцей, у 2020-м у Наваполацку стварылі адукацыйны Цэнтр бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Цэнтр ранняга ўмяшання адкрыты 8 чэрвеня на базе дзіцячай паліклінікі Наваполацка пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя і Дзіцячага фонду ЮНІСЭФ. «Такія цэнтры, што ў Беларусі ўжо, дарэчы, 43, ствараюцца для забеспячэння ранняй падтрымкі сем’яў з дзецьмі з затрымкай у развіцці. Тут праводзіцца ацэнка развіцця малых і распрацоўваецца індывідуальны план дапамогі. Псіхалагічная падтрымка аказваецца спецыялістамі ЦРУ і бацькам такіх дзетак, якія сутыкнуліся з нечаканымі жыццёвымі абставінамі. У камандзе Цэнтра ў Наваполацку псіхолаг, лагапед, педыятр», расказалі ў ЮНІСЭФ.

Пакой, сяброўскі да дзяцей і падлеткаў, урачыста адкрылі ў той жа дзень пры прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра (СПЦ) Наваполацка. «Такое памяшканне было вельмі неабходнае для сацыяльнай адаптацыі і аднаўлення сям’і. У прытулках пры СПЦ часова жывуць дзеці ад трох да 18 гадоў, сем’і якіх апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а непаўналетнія былі прызнаныя асобамі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы», – менавіта такое меркаванне маюць прадстаўнікі мясцовай улады Наваполацка, якія прысутнічалі на свяце.

Пакой абсталяваны такім чынам, каб хлопчыкі і дзяўчынкі сустракаліся з бацькамі ў падтрымліваючай абстаноўцы: разам гулялі, чыталі, займаліся хатнімі справамі, то-бок ствараецца шчаслівае асяроддзе, якое сям’я можа перанесці ў свой дом. Такі падыход скіраваны на падтрыманне аднаўлення сямей.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».