На пляцоўках Мінскай Palova Arena стартавала Рэспубліканская ўніверсіяда па баскетболе 3×3, паведамляе БелТА.
Сёння адбыліся сустрэчы папярэдняга этапу, пасля якіх вызначыліся ўдзельнікі плэй-оф. У спаборніцтвах дзяўчат на старт выйшлі 19 каманд. Прамыя пуцёўкі ў чвэрцьфінальную стадыю заваявалі каманды БДУФК, БНТУ і ГрДУ. Іх сапернікі вызначацца пасля заўтрашніх матчаў 1/8 фіналу.
У мужчынскім турніры прымаюць удзел 30 калектываў, 20 з якіх сёння прабіліся ў накаўт-раўнд. Пераможцы і прызёры студэнцкай лігі стануць вядомыя заўтра.
Гэтыя спаборніцтвы з’яўляюцца тэставымі перад II гульнямі краін СНД, якія Беларусь прыме ў пачатку жніўня.
Прэв’ю: pixabay.com
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?