Вы тут

МАРГ растлумачыла механізм вядзення пералікаў тавараў паралельнага імпарту


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю патлумачыла механізм працы па ўключэнні тавараў у пералікі паралельнага імпарту, які вызначаны пастановай Савета Міністраў ад 3 чэрвеня 2023 года № 365, паведамляе БелТА.


«У адпаведнасці з пастановай праца будзе пабудаваная наступным чынам. Упаўнаважаныя органы і арганізацыі, да кампетэнцыі якіх адносіцца неабходны тавар, фарміруюць папярэднія пералікі тавараў, у тым ліку з улікам прапаноў зацікаўленых, шляхам прыняцця рашэння калегіі або загаду. Папярэднія пералікі, а таксама абгрунтаванне да іх упаўнаважаныя органы (арганізацыі) накіроўваюць у МАРГ. Міністэрства вызначае выніковыя пералікі сваёй пастановай шляхам абагульнення прапаноў, якія паступілі», — распавялі ў МАРГ.

Пастановай таксама прадугледжана неабходнасць узгаднення ўключаных у пералікі тавараў з Камісіяй па пытаннях прамысловай палітыкі.

Пералікі тавараў паралельнага імпарту будуць размяшчацца на афіцыйным сайце МАРГ і абнаўляцца па меры неабходнасці (за выключэннем інфармацыі, якая складае камерцыйную, службовую і іншую ахоўную законам тайну).

«Механізм паралельнага імпарту накіраваны на стварэнне ўмоў для павышэння ўнутранай устойлівасці эканомікі, а таксама прадухілення або змяншэння крытычнага недахопу на ўнутраным рынку харчовых і іншых тавараў», — адзначылі ў МАРГ.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.