Прадстаўнік Мінскай вобласці Данііл Савеня стаў уладальнікам Гран-пры і спецыяльнай прэміі імя Уладзіміра Мулявіна на нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Прамую трансляцыю трэцяга тура рэспубліканскага этапу конкурсу вёў тэлеканал "Беларусь 3", перадае БелТА.
Першае месца — у прадстаўніцы Мінскай вобласці Маргарыты Шыбаевай, другое месца падзялілі прадстаўнік горада Мінска Аляксандр Журовіч і прадстаўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Малашэнка. Трэцяе месца дасталася прадстаўніцы Магілёўскай вобласці Дар’і Часлаўскай.
За права атрымаць узнагароду змагаўся 21 удзельнік з шасці абласцей і Мінска. Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу пройдзе сёння на сцэне Летняга амфітэатра падчас канцэрта-закрыцця.
Старшыня журы — мастацкі кіраўнік-галоўны дырыжор заслужанага калектыву Беларусі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга Максім Расоха.
Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні — адна з галоўных падзей праграмы з першага фестывалю ў Маладзечне. Нязменныя яго мэты — прыцягненне да нацыянальных каштоўнасцяў, беларускай культуры, прапаганда роднай мовы і папулярызацыя твораў беларускіх кампазітараў і паэтаў, раскрыццё і падтрымка маладых талентаў. У конкурсе ўдзельнічаюць маладыя выканаўцы, якія прафесійна займаюцца вакалам з ранніх гадоў, амаль усе маюць музычную адукацыю, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абласных, раённых і гарадскіх канцэртных праграм, валанцёрскіх мерапрыемстваў, лаўрэатамі як міжнародных, так і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.
Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.
Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.
«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?