Вы тут

КВЗ вяртаецца на «Славянскі базар»


У снежні мінулага года каманда Клуба вясёлых і знаходлівых з Магілёва «Доктар Хаусс» упершыню за апошнія 22 гады прывезла ў Беларусь чэмпіёнства. Разам з гэтым на галоўную сцэну фестывалю мастацтваў вярнуўся і ўпадабаны гледачам КВЗ-канцэрт, які апошні раз праходзіў у Віцебску ў 2019 годзе. 


Фота з адкрытых крыніц

У ліпені ў гумарыстычным фестывальным праекце возьмуць удзел шэсць каманд з Беларусі і Расіі: «Доктар Хаусс» (Магілёў), «Юра» (Масква), «Борцы. Северный десант» (Сургут), «Триод и Диод» (Смаленск), «Русская дорога» (Армавір), «Пушка» (Гродна). Сярод іх — чэмпіёны і ўдзельнікі Вышэйшай лігі КВЗ, іх добра ведаюць гледачы. Канцэрт пройдзе ў фармаце гульні з візітоўкай і хатнім заданнем. Ацэньваць каманды будзе кампетэнтнае журы. Кубак «Славянскага базару» пераможцы забяруць у свой горад. Застанецца ён у Беларусі ці адправіцца ў Расію — даведаемся 16 ліпеня. 

«Спадзяемся, што гэты Кубак на галоўным культурным форуме краіны стане традыцыйным. Пра гэта сведчаць і водгукі каманд, якія выступалі на фестывалі ў 2019 годзе, — такога шчырага прыёму і аддачы, як тут, яны не сустракалі больш нідзе. Сёлета ў жыхароў і гасцей горада будзе ўнікальная магчымасць паглядзець у рэальнасці, як праходзіць сапраўдная гульня. Каманды, якія выйдуць на сцэну ў ліпені, так ці інакш звязаны з Беларуссю: яны прайшлі школу Міжнароднай лігі ў нашай краіне. Ужо зараз мы можам адкрыта сказаць, што „Славянскі базар“ — гэта не толькі цэнтр прыцягнення культуры, але і Міжнароднага саюза КВЗ», — адзначыў старшыня праўлення Маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Гомельскі КВЗ» Аляксей Чыстоў. 

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.