Вы тут

На першае ЦТ па беларускай мове зарэгістраваўся 3031 абітурыент


Здача цэнтралізаванага тэсціравання пачалася 14 чэрвеня па ўсёй краіне з іспыту па беларускай мове.



ЦТ па беларускай мове прайшло ў БДПУ ім. М. Танка. Фотарэпартаж


Паколькі сёлета ўпершыню прайшоў цэнтралізаваны экзамен, колькасць тых, хто зарэгістраваўся на тэсціраванне, стала значна меншай. Аб гэтым расказаў Віктар Бурло, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю. Напрыклад, калі беларускую мову летась здавала каля 18 тысяч, то сёлета на ЦТ зарэгістраваўся 3031 абітурыент.

Таксама ён дадаў, што механізм правядзення ЦТ такі ж, як і ў папярэднія гады. Адрозненне толькі ў тым, што супрацоўнікі КДК здзяйсняюць кантроль выязнымі групамі, якія працуюць у кожным пункце правядзення ЦТ.

Сёння па краіне такіх пунктаў 37. Адзін з іх у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Сяргей Васілец, прарэктар па вучэбнай рабоце БДПУ, заявіў, што на здачу ЦТ па беларускай мове ў іх універсітэце зарэгістравалася 210 чалавек. Тэсціраванне праходзіла ў пяці аўдыторыях галоўнага корпуса. За ўвесь час кампаніі яны чакаюць звыш 3200 абітурыентаў на праходжанне ЦТ па тых прадметах, якія замацаваны за гэтай ВНУ.

— Адчуваецца, што ЦЭ, новаўвядзенне бягучага года, адцягнуў на сябе значную частку абітурыентаў, і лічбы ні ў якое параўнанне не ідуць з той колькасцю абітурыентаў, якія прыходзілі на ЦТ у ранейшыя гады. Прыходзяць выпускнікі мінулых гадоў, выпускнікі каледжаў, прафтэхвучылішчаў, іх менш, — дадае Сяргей Васілец. — Ну а ў цэлым усё праходзіць дастаткова стандартна, мы па такой схеме працуем больш за 15 гадоў.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.