Вы тут

Петрышэнка: па рабоце медыкаў людзі ацэньваюць уладу


Па рабоце медыкаў людзі ацэньваюць уладу. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на цырымоніі ўшаноўвання лепшых медработнікаў у Палацы Рэспублікі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Заўсёды прыемна ў гэты летні дзень, напярэдадні важнага прафесійнага свята — Дня медыцынскага работніка, віншаваць і ўшаноўваць лепшых з лепшых прадстаўнікоў нашай сістэмы аховы здароўя заслужанымі ўзнагародамі. Я думаю, гэта не толькі ваша заслуга, гэта таксама заслуга вашых калектываў, таму што недзе вы забяспечваеце сваю прафесійную рэалізацыю, а недзе вы кіруеце калектывамі, нацэльваеце іх на якасную і, самае галоўнае, рэзультатыўную работу. Па рабоце медыкаў людзі ацэньваюць уладу», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэм’ер пажадаў прысутным у першую чаргу здароўя. «Будзе здаровы ўрач — будуць здаровыя і пацыенты. Вы павінны берагчы сябе, свае калектывы, каб яны маглі якасна, эфектыўна, шчыра дапамагаць нашым людзям. Нашы людзі вельмі цярплівыя і па дапамогу ідуць у апошні момант, спадзеючыся, што адпусціць, яны будуць чакаць да апошняга, а мы хочам, каб людзі прыходзілі да ўрачоў своечасова. Хачу пажадаць, каб вы яшчэ мацней сканцэнтраваліся і сканцэнтравалі свае працоўныя калектывы. Самае галоўнае — моладзь, якая прыходзіць на змену пакаленню, якое заслужана ідзе на адпачынак. Перадавайце ўсе свае веды, уменні і медыцынскі такт маладому пакаленню, каб мы заўсёды ганарыліся нашай сістэмай аховы здароўя», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Лепшых урачоў Беларусі ўшаноўваюць у Мінску, цырымонія ўзнагароджання праходзіць у Палацы Рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.