Вы тут

У Мінску працягваецца будаўніцтва трэцяй лініі метрапалітэна


Будаўніцтва першага ўчастка трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна ў самым разгары. На станцыях з назвамі «Аэрадромная» (побач з тэрыторыяй былога аэрапорта Мінск-1), «Лошыцкая» (скрыжаванне вул. Кіжаватава і вул. Асіповіцкай), «Каржанеўскага» (скрыжаванне вул. Кіжаватава і вул. Каржанеўскага) і электрадэпо «Слуцкае» спецыялістамі структурных падраздзяленняў УП «Мінскметрабуд» вядуцца планавыя работы. 


Мы пабывалі на станцыі метро «Аэрадромная». Яе будаўніцтва пачалося вясной 2018 года. Адметная асаблівасць збудавання — яго памеры, пры праектаванні было ўлічана, што «Аэрадромная» знаходзіцца ў раёне перспектыўнага жыллёвага будаўніцтва.

— Станцыя з’яўляецца першай у бягучым пускавым комплексе. На сённяшні дзень маналітныя работы практычна ўжо выкананы, аздобныя — на 75-80%. Зараз ажыццяўляецца мантаж металаканструкцый, устаноўка эскалатараў, пракладка электрычных кабеляў, — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» майстар адкрытых горных работ участка № 4 Яўген Рагінскі. — На аб’екце штодня працуе каля ста чалавек, у тым ліку і маладых спецыялістаў. На прадпрыемстве дзейнічае сістэма настаўніцтва, што дазваляе «паставіць на крыло» моладзь у кароткія тэрміны. Усе нашы работнікі, разумеючы складанасць і адказнасць аб’екта, працуюць на сумленне, ганарацца вынікамі сваёй працы.

Паводле інфармацыі, прадстаўленай на сайце УП «Мінскметрабуд», Зеленалужская лінія будзе мець працягласць 16 км і налічваць 14 станцый.

Майстар адкрытых горных работ участка № 4 Яўген Рагінскі.

 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Высокі попыт дыктуе цэны

Высокі попыт дыктуе цэны

У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі адзначаўся павышаны попыт на паслугі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый. 

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Калейдаскоп

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

У шаляў чакаецца ўдалы тыдзень для вырашэння матэрыяльных праблем.