Вы тут

Кіналекторый «Экран і час» стартуе ў Акадэміі навук 22 чэрвеня


Мерапрыемства будзе сістэматычна праводзіцца на працягу года на пляцоўцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Фільмы, уключаныя ў праграму кіналекторыя, уваходзяць у класічны фонд беларускага ігравога, неігравога і анімацыйнага кіно і адлюстроўваюць найважнейшыя тэмы і этапы развіцця айчыннага экраннага мастацтва.


22 чэрвеня ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца першае мерапрыемства пад назвай «Галасы спаленых вёсак». Праграма кіналекторыя адкрываецца паказам дакументальнага фільма «Перазвон» (творчае аб’яднанне «Летапіс» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»). Карціна створана метадам перамантажу хранікальных матэрыялаў і дакументальных фільмаў, знятых на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», і апавядае аб трагедыі знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны беларускіх вёсак.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы