Вы тут

Качанава: праект «Цягнік Памяці» ў будучыні можа пашырыць геаграфію ўдзельнікаў


Патрыятычны культурна-асветніцкі праект «Цягнік Памяці» ў будучыні можа яшчэ больш пашырыць геаграфію ўдзельнікаў. Такое меркаванне выказала ў Брэсце старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Летась удзельнікамі праекта былі дзесяцікласнікі з Беларусі з Расіі. Сёлета кампанію рабятам з гэтых краін складуць іх аднагодкі з Арменіі і Кыргызстана. 200 школьнікаў 2,5 тыдня правядуць у вялікім падарожжы. У шляху яны ўбачаць шэсць беларускіх і восем расійскіх гарадоў. Ёсць падставы меркаваць, што ў будучыні праект пашырыць геаграфію ўдзельнікаў.

«Са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка абмяркоўвалі гэтае пытанне з калегамі з пяці краін, калі праходзіла Міжпарламенцкая сесія СНД. Думаем пра тое, што з кожным годам рабяты з розных краін былога Савецкага Саюза (і не толькі) могуць стаць удзельнікамі гэтага выдатнага праекта», — распавяла Наталля Качанава.

Сёння ў Брэсце, адкуль стартуе «Цягнік Памяці», старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася з удзельнікамі праекта. Маладыя людзі дзяліліся ўражаннямі і чаканнямі аб маючым адбыцца падарожжы, агучвалі прапановы, дзякавалі за арганізацыю праекта.

«Уражанні ад зносін цудоўныя. Разумеем, што праект адбыўся і становіцца традыцыйным. Пра яго ўжо даведаліся многія рабяты ў Беларусі і Расіі. На працягу года да нас многія звярталіся і цікавіліся, як трапіць у праект. Летась усё было ўпершыню. У гэты раз маладыя людзі больш падрыхтаваныя, яны ведаюць, чым будуць займацца ў дарозе. Для нас вельмі важна, што гэта рабяты не толькі з Беларусі і Расіі, але і з Кыргызстана, і Арменіі, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Выдатна, што ідэя дарослых рэалізавана пры падтрымцы моладзі. Калі гэта ім лягло на душу, значыць, мы робім усё не дарма».

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.