Вы тут

Удзельнікі «Цягніка Памяці» наведалі Полацк


Дзеці з Беларусі, Расіі, Арменіі і Кыргызстана, якія сталі ўдзельнікамі культурна-асветніцкай патрыятычнай акцыі «Цягнік Памяці», пазнаёміліся з самым старажытным горадам Беларусі. Яны пабывалі на цэнтральнай плошчы, прынялі віншаванні ад прадстаўнікоў адміністрацыі Полацка і Віцебскай вобласці. У праграме была сустрэча з маладымі і актыўнымі палачанамі ля помнікаў «Вызваліцелям Полацка» і Героям вайны 1812 года, таксама моладзь наведала Сафійскі сабор і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.


Асабліва ўразіў не толькі замежных, але і беларускіх падлеткаў канцэрт арганнай музыкі ў Сафійскім саборы. Марыя Белаконева з Чукоткі прызналася, што чула такое ўпершыню і адразу закахалася ў прыгожую і лёгкую музыку, якая наводзіць на разважанні аб жыцці.

Расіянка Ульяна Канева ў Беларусі была ўпершыню, дзяўчыну здзівіла прыгажосць маленькага найстарэйшага горада Сінявокай. «Мы наведалі Сафійскі сабор, ён вельмі прыгожы, люблю стыль барока. Вельмі прыгожая арганнай музыка, а я люблю класіку. У маім горадзе такога няма. Славутасцяў там вельмі шмат, але такіх старажытных збудаванняў няма», — падзялілася уражаннямі Ульяна.

Школьнік з Калмыкіі Ад’ян Каманджаеў расказаў, што калі родныя даведаліся аб яго ўдзеле ў «Цягніку Памяці», то адсвяткавалі такую выдатную падзею. Юнак у дарозе атрымліваў асалоду ад відаў лясоў, палёў. «У вас вельмі смачнае марожанае, я ніколі такога не еў. Калі б змог, узяў бы такое дадому, каб пачаставаць родных. Я ўжо знайшоў шмат знаёмых, і, хоць сёння я заспаны, крыху стомлены, мне ўсё падабаецца. Гэта так выдатна — калі ёсць магчымасць пабываць там, дзе ніколі не быў. Дзякуй арганізатарам за такі падарунак, я нават не чакаў, што стану ўдзельнікам, сапраўды. Запомню гэтую паездку на ўсё жыццё», — расказаў хлопец.

Дарэчы, ён не адзіны замежны госць, каго ўразіла беларускае марозіва, а яшчэ — светлыя невялікія будынкі ўздоўж утульных вулачак, чысціня, буянства зеляніны і кветак, атмасфера спакою. Многія школьнікі паабяцалі вярнуцца на Полаччыну зноў, каб больш грунтоўна азнаёміцца са славутасцямі горада- калыскі беларускай дзяржаўнасці. 

За 15 дзён 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных краін пабываюць у беларускіх і расійскіх гарадах, дзе змогуць пазнаёміцца з беларускімі і расійскімі традыцыямі, наведаюць месцы асаблівай сілы духу — на воінскіх мемарыялах і пахаваннях.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.