Суботнім надвячоркам у Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны — «Купалле» — для мінчукоў, жыхароў навакольных населеных пунктаў і гасцей, якія ўпершыню трапілі ў нашу краіну.
Для ўсіх, хто захацеў далучыцца да спрадвечнай традыціі сустракаць летняе сонцастаянне з абрадавымі песнямі, з купальскім шэсцем і вянкамі, вадзіць карагоды, весяліцца ў народных гульнях, назіраць за вогнішчам і нават скакаць праз яго.
Супрацоўнікі музея падрыхтавалі адмысловую праграму, запрасілі вядомы гурт «Ліцьвіны», вучылі, як трэба плесці вянкі, развучвалі купальскія песні, каб свята праходзіла ў беларускіх традыцыях. А яшчэ давалі майстар-класы па танцам пад народныя інструменты і шмат чаго іншага, напрыклад, варажбы на вянках і зеляніне, майстар-класы па дэкору з травы, расповяды чарадзейных казак, наведванне музейных зкспазіцый і інтэр’ераў. Народныя майстры прадавалі сувеніры, працавала «Беларуская карчма».
Свята было шматлюдным, відовішчным і сапраўды ў народным духу. Вёў купальскую праграму культработнік з Мачулішчанскага Цэнтра культуры – малады, вясёлы, дасціпны і, вядома, знаўца беларускага фальклору Алег Белы.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.