Вы тут

ЦТ па хіміі сёння плануюць напісаць больш за 5,5 тыс. абітурыентаў


Цэнтралізаванае тэсціраванне па хіміі сёння плануюць напісаць больш за 5,5 тыс. абітурыентаў. Пра гэта БелТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.


«Сёння ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па хіміі. Здаваць прадмет зарэгістраваліся 5565 абітурыентаў. Іспыт пачнецца па ўсёй краіне ў 11.00», — распавёў Юрый Міксюк.

Пункты здачы цэнтралізаванага тэсціравання гатовы да прыёму абітурыентаў. Пры сабе абавязкова абавязкова трэба мець запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карта (пластыкавая смарт-карта), від на жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца, даведка, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу), а таксама гелевую або капілярную ручку з чарніламі чорнага колеру, просты калькулятар дазволены толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы. Тых, хто прыбылі ў пункты пасля распячатвання пакетаў з матэрыяламі, у аўдыторыі не дапусцяць.

На ЦТ нельга праносіць і выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца экзамен, любыя прадметы, акрамя дакумента, які сведчыць асобу, ручкі, пропуску і калькулятара (толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы). Таксама нельга фальсіфікаваць дадзеныя ў галіне рэгістрацыі бланка адказаў, мяняцца месцамі ў аўдыторыі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, карыстацца дапамогай іншых удзельнікаў. Пакараюць за ўнясенне інфармацыі ў бланк адказаў пасля заканчэння часу выпрабаванні, за наяўнасць пры сабе сродкаў сувязі, электронна-вылічальнай тэхнікі, фота-, аўдыё- і відэаапаратуры, а таксама шпаргалак на любых носьбітах. Акрамя таго, забаронена выносіць з аўдыторый і пункта правядзення ЦТ экзаменацыйныя матэрыялы, лісты для рабочых запісаў, пісьмовыя нататкі, фатаграфаваць экзаменацыйныя матэрыялы, размаўляць у аўдыторыях, абменьвацца чым-небудзь з іншымі ўдзельнікамі цэнтралізаванага тэсціравання, адвольна выходзіць з аўдыторыі і перамяшчацца па пункце правядзення без суправаджэння педработніка.

Вынікі ЦТ можна атрымаць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат удзельнік атрымае ў пункце, у якім ён праходзіў ЦТ, пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, з якім абітурыент праходзіў тэставанне, а таксама дакумента аб адукацыі і пропуску з адзнакай «Тэставанне прайшоў». Пропуск пры гэтым будзе канфіскаваны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.