Вы тут

Стаўка рэфінансавання зніжана да 9,5% гадавых


У Нацыянальным банку Беларусі заявілі, што з сённяшняга дня стаўка рэфінансавання зніжана з 9,75% да 9,5% гадавых, паведамляе БелТА.


У гэты ж час памер стаўкі па крэдыце овернайт зніжаецца з 10,75% да 10,5% гадавых, а стаўкі па дэпазіце овернайт — з 8, 75% да 8, 5% гадавых. Такое рашэнне прынята праўленнем Нацбанка на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы.

Паведамляецца, што тэндэнцыя запаволення інфляцыйных працэсаў захоўваецца. У мае спажывецкія цэны знізіліся адносна красавіка гэтага года на 0,3%. Чакаецца, што паказчык гадавога прыросту спажывецкіх цэн не перавысіць узровень 5%.

Будучыя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацбанк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыкі з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.