На пляцоўцы Х Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі ва Уфе Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка і Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава правялі сустрэчу з кіраўнікамі рэгіёнаў дзвюх краін.
Наталля Качанава падчас сустрэчы адзначыла, што праблем у рэалізацыі 28 саюзных праграм, прынятых прэзідэнтамі дзвюх краін, няма, і яны даюць важны эканамічны эфект для абедзвюх краін. За мінулы год, паводле яе слоў, адбылося больш за сто ўзаемных візітаў прадстаўнікоў рэгіянальных уладаў і бізнесу дзвюх краін, было падпісана больш за 450 дакументаў рознага ўзроўню, больш за 70 рэгіёнаў Расіі падтрымліваюць з Беларуссю міжурадавыя адносіны. Доля Расійскай Федэрацыі ў знешнегандлёвым абароце Рэспублікі Беларусь — 55 працэнтаў. «Устойлівыя міжрэгіянальныя кантакты дзвюх краін садзейнічаюць пашырэнню не толькі эканамічных сувязей, але і гуманітарных. На рэгіянальным узроўні мы можам назіраць працу народнай дыпламатыі ў дзеянні. Цяпер пабрацімскія сувязі ўстаноўлены паміж 52 беларускімі гарадамі і 117 расійскімі гарадамі і раёнамі буйных гарадоў. Вядома, гэта не мяжа. Мы разумеем, што народная дыпламатыя і пабрацімскія сувязі вельмі значныя для нас. Важна, як на сваім узроўні ўзаемадзейнічаюць кіраўнікі гарадоў, губернатары. Разам мы сапраўды можам шмат што», — склала Наталля Качанава.
Госцем сустрэчы стаў кіраўнік беларускага Дабрачыннага фонду Аляксей Талай. Ён прапанаваў стварыць пад эгідай Саюзнай дзяржавы рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей, якія страцілі канечнасці, на базе сядзібы вялікіх князёў дома Раманавых недалёка ад Мінска, перададзенай фонду мецэнатам з Расіі. Ініцыятыва знайшла падтрымку Валянціны Матвіенка і Наталлі Качанавай, якія даручылі Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву прапрацаваць адпаведную прапанову.
Сустрэча спікераў верхніх палат расійскага і беларускага парламентаў з кіраўнікамі суб’ектаў Расіі і органамі дзяржаўнай улады рэгіёнаў Беларусі завяршылася падпісаннем дзевяці дакументаў аб супрацоўніцтве паміж выканаўчымі і заканадаўчымі органамі ўлады, абласнымі выканаўчымі камітэтамі, абласнымі Саветамі дэпутатаў Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацыямі дзвюх краін.
Велізарнае пачуццё адказнасці за будучае краіны.
Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.