Вы тут

Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь


Дарагія суайчыннікі!


Сёння наша краіна адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).

Гэтае свята — даніна пакаленням беларусаў, якія на працягу стагоддзяў адстойвалі права жыць на роднай зямлі і самастойна вызначаць уласны лёс. Гэтае свята захоўвае памяць аб бяспрыкладным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэманструе гістарычную сталасць, нацыянальную годнасць і цвёрдую волю спадкаемцаў народа-пераможцы ўмацоўваць сваю дзяржаўнасць.

Выбраўшы шлях пераемнага развіцця, мы захавалі і прымножылі найлепшыя дасягненні савецкага перыяду, асвойваем сучасныя высокатэхналагічныя галіны эканомікі. Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя выклікі часу, забяспечваем сацыяльныя гарантыі і магчымасці для самарэалізацыі кожнаму грамадзяніну.

Сфарміраваны за гады незалежнасці духоўны, маральны, інтэлектуальны, эканамічны базіс дазваляе нам з упэўненасцю глядзець у будучыню. А народнае адзінства, добрасумленная праца і беражлівыя адносіны да сваёй зямлі з'яўляюцца залогам дасягнення самых запаветных мэт.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

Са святам, дарагія сябры! З Днём Незалежнасці!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?