Пад Мінскам, у вёсцы Гарадзішча, працягваюцца археалагічныя раскопкі. Тут знаходзіцца адно з найбольш вялікіх у краіне захаваных старажытных паселішчаў, нават цэлы комплекс археалагічных помнікаў. Каля падножжа гарадзішча зліваюцца дзве маленькія рачулкі — Дунай і Менка. Па назве апошняй гарадзішча таксама завецца Менкай. Усё лета і пачатак восені тут будуць працаваць студэнты з гістарычных факультэтаў беларускіх ВНУ і валанцёры, каб даследваць час узнікнення паселішча, знайсці доказы, што ў эпоху старажытнай Русі тут быў горад, нарэшце, вырашыць пытанне, ці з’яўляецца гэты горад летапісным Менскам.
Напрацягу апошняга стагоддзя раскопкі тут праводзіліся неаднаразова, аднак вырашыць праблему месца знаходжання першапачатковага Менска тады высветліць не ўдалося. Цяпер інтарэс да гарадзішча зноў узрастае, таму дзяржава палічыла здейсніць комплексны падыход і правесці аб’ёмныя працы. Кіраўніком гарадзішчанскіх даследванняў прызначаны загадчык аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Андрэй Вайцяховіч. Андрэя Вячаслававіча цікавіць ранні этап пасяленння, матэрыялы эпохі канца першага і пачатку другога тысячагоддзя новай эры. Навуковец кажа: «Каб атрымаць доступ да гэтых крыніц, трэба здымаць культурныя пласты позніх часоў — XVI — XVIII стагоддзяў, толькі тады выйдзем на матэрыковы слой, альбо на абарончыя канструкцыі самага ранняга пасялення».
Каб прайсці ўсяго некалькі метраў тысячагадовых напластаванняў, рукамі маладых і апантаных археолагаў, нібы праз рэнген, «сканіруецца» кожны сантыметр зямлі. Раскопы вядуцца ў двух месцах — непасрэдна на дзядзінцы — вялікім гарадзішчы (ёсць і малое) і ў так званым гандлёва-рамесніцкім пасадзе за валамі — на месцы сучаснай вёскі.
— Комплекс велізарны і, каб даведацца, што гэта было за паселішча, яго сутнасць, дынаміку развіцця, як на самім гарадзішчы, так і вакол яго трэба дэтальна вывучыць гісторыю кожнага раскопа, квадрата (ёсць такі археалагічны тэрмін) і кожнай жмені зямлі, — зазначае Вайцяховіч. — Менка — знакавае месца для Мінска і ўсёй краіны, яна захоўвае шмат тайнаў і каштоўных артэфактаў.
Сапраўды, у «засецы» археолагаў ужо знайшлі фрагменты карамічнага посуда і кафлі, грошы, фаянсавыя і шкляныя пацэркі, фрагменты бранзалета і... гандлёвыя свінцовыя пломбы, на якіх выразна бачацца выявы крыжа і геральдычных знакаў — эта падцвярджае, што Менка была важным гандлёвым цэнтрам.
Калі рабіўся гэты рэпартаж, у раскопках удзельнічалі студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Універсітэта культуры і мастацтваў, а таксама маладыя навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі акадэміі навук і аспіранты. На змену ім прыбудзе атрад будучых гісторыкаў-практыкантаў — не меней за сотню чалавек, каб папаўняць гарадзішчанскі скарб артэфактамі, якія абавязкова знойдуцца і пральюць святло на тайну Менкі.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.