Вы тут

Лідары меркаванняў расказалі, што для іх значыць незалежнасць Беларусі


У Дзень Незалежнасці прынята ўспамінаць мінулае, будаваць планы на будучыню, адзначаць лепшае ў дні сённяшнім. Дзень Незалежнасці — выдатная нагода яшчэ раз сказаць пра самыя важныя дасягненні сваёй краіны, падзякаваць тым, хто здабыў гэтыя дасягненні. Для кожнага Дзень Незалежнасці мае свой сэнс. І менавіта з гэтай мазаікі і складваецца тое, што называецца суверэнітэтам і незалеженасці. Беларускія лідары меркаванняў расказалі, што для іх значыць незалежнасць Беларусі і галоўнае дзяржаўнае свята. 


Фота: БелТА.

Ігар Сергеенка: Наш самы вялікі патэнцыял — гэта нашы людзі

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта заявіў, што для Беларусі незалежнасць — гэта магчымасць праводзіць самастойны курс краіны на міжнароднай арэне, выпрацоўваць сваю сацыяльна-эканамічную палітыку і рэалізоўваць яе з улікам нашых магчымасцей. «Знамянальна тое, што Дзень незалежнасці нашага народа супадае з днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І кажучы пра незалежнасць, мы звяртаемся да тых гістарычных дзён, калі коштам неймаверных намаганняў і чалавечых ахвяр беларусы абаранілі сваю свабоду. У нас ёсць чым ганарыцца, у першую чаргу нашымі людзьмі, ветэранамі, працоўнымі калектывамі, прадстаўнікамі сілавога блока. Наш самы вялікі патэнцыял — гэта нашы людзі, якія развіваюць эканоміку, рухаюць наперад навуку, развіваюць сацыяльную сферу. Гэта таксама складнік нашай незалежнасці». 

Андрэй Савіных: Суверэнітэт — гэта паняцце шматслаёвае і складанае

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў заявіў, што свята Дня Незалежнасці — гэта неабходны атрыбут любой суверэннай дзяржавы. «На мой погляд, гэтае свята галоўнае. Тым больш сёння мы жывём у складаны гістарычны час, свет імкліва мяняецца. Аднапалярны свет, які быў пабудаваны на несправядлівых прынцыпах, адыходзіць у мінулае, ствараецца шматпалярны свет. І, на жаль, гэты працэс поўны канфліктаў і супярэчнасцяў. Суверэнітэт — гэта паняцце шматслаёвае і складанае. Мы павінны мець паўнавартасную прадукцыйную эканоміку, якая можа задаволіць патрэбы сваіх грамадзян. Мы павінны бачыць і разумець, як будучыню мы будуем для сябе і для сваіх нашчадкаў. І акрамя гэтага, мы павінны думаць аб бяспецы, ва ўмовах нарастаючай канфліктнасці, правільны выбар саюзнікаў і абарона нашай тэрыторыі выходзяць на першае месца. Усе гэтыя элементы і з’яўляюцца важным складнікам Дня, які мы святкуем». 

Аляксей Багданаў: «Мы не страцім эканамічны, палітычны, духоўны суверэнітэт»

Міністр гандлю і антыманапольнага рэгулявання заўважыў: свабоду складана атрымаць і вельмі лёгка страціць: «У нашай краіне кіраўнік дзяржавы, усе людзі робяць усё, каб захаваць і памножыць атрыманую свабоду. Сёння супраць нас настроіліся нашы апаненты і хочуць вырваць гэтую свабоду з рук беларускага народа. Упэўнены, што мы гэтага не дапусцім. Не страцім ні эканамічны суверэнітэт, ні палітычны, не страцім духоўны суверэнітэт. І для мяне як для любога грамадзяніна — гэта дзень свабоды. І я ўпэўнены, што мы гэтую каштоўнасць захаваем і прымножым».

Іван Кубракоў: «Мы робім усё для таго, каб нашы людзі жылі ў мірнай краіне»

Міністр унутраных спраў расказаў, што для яго незалежнасць і суверэнітэт — гэта, у першую чаргу, мірнае неба і мір на нашай зямлі: «Для мяне як міністра ўнутраных справаў самае галоўнае, каб любы грамадзянін адчуваў сябе бяспечна. Для мяне гэта самае галоўнае. Органы ўнутраных спраў робяць усё, каб на нашай зямлі быў мір, каб мы самі стваралі сваю гісторыю, а не хтосьці нам дыктаваў свае ўмовы. Беларусь — невялікая краіна, але яна моцная і незалежная. І мы робім усё для таго, каб нашы людзі жылі ў мірнай краіне, нягледзячы на тое, што адбываецца вакол. Мы аднойчы захавалі сваю зямлю, і мы будзем працягваць развіваць яе». 

Мітрапаліт Веніямін: Той шлях, які прайшла беларуская нацыя, паслужыў духоўнаму ўзбагачэнню нашых людзей

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх Усяе Беларусі адзначыў, што незалежнасць і суверэнітэт — гэта тое, да чаго імкнуўся наш народ і тое, што ён набыў пры вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Сучасная Беларусь вось ужо больш за 30 гадоў жыве, абапіраючыся на свой суверэнітэт, абапіраючыся на духоўныя каштоўнасці свайго народа. І гэта дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Той шлях, які прайшла беларуская нацыя, паслужыў духоўнаму ўзбагачэнню нашых людзей. Калі б мы не ўсвядомілі з духоўнага пункту гледжання тыя цяжкасці, якія мы прайшлі, мы не захаваліся б як нацыя і не было б зараз суверэннай дзяржавы. Менавіта духоўнае асэнсаванне, пераадоленне цяжкасцей дапамагло нам стаць народам самастойным, які шануе сваю гісторыю».

Аляксей Аўдонін: Нямногія краіны могуць пахваліцца такім узроўнем свабоды

Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў падкрэсліў, што Дзень Незалежнасці заўжды меў асаблівы сэнс, які сёння бачыцца больш выразна. «На працягу апошніх трох гадоў мы выразна бачым, што калектыўны Захад на працягу трох гадоў актыўна робіць усё для таго, каб разбурыць беларускі суверэнітэт. І мы сёння, калі адзначаем Дзень Незалежнасці, адчуваем гэтую незалежнасць. Мы самі вырашаем, у якім напрамку развівацца, як будаваць нашу эканоміку, наша грамадства, як мяняць заканадаўства або сістэму дзяржкіравання. Мы сфарміравалі і надалі канстытуцыйны статус Усебеларускаму народнаму сходу. Мы сапраўды незалежныя. Нямногія краіны могуць пахваліцца такім узроўнем свабоды. І мы павінны гэтым ганарыцца». 

Мікалай Мыслівец: Мы адзіныя, а гэта — гарантыя пераадолення ўсіх цяжкасцей

Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі адзначыў, што значэнне свята застаецца нязменным, Дзень Незалежнасці — гэта адно з найважнейшых святаў у гісторыі нашай дзяржаўнасці. «У праекцыі на бягучыя падзеі трэба рабіць акцэнт на задачу кансалідацыі беларускага грамадства. І тое, што мы сёння разам у чарговы раз адзначаем гэты дзень і тое, што гэтае свята сустракае водгук у сэрцах і душах людзей — гэта сведчанне таго, што мы адзіныя і кансалідаваныя. А гэта гарантыя пераадолення ўсіх тых пытанняў, складанасцей і праблем, якія існуюць як па-за нашай краінай, так і ўнутры беларускага грамадства. Найважнейшае дасягненне нашай краіны заключаецца ў тым, што нягледзячы на ўсе складанасці і супярэчнасці ў знешнепалітычнай абстаноўцы Рэспубліка Беларусь упэўнена развіваецца, выкарыстоўваючы свой эканамічны, прамысловы, творчы, духоўны патэнцыял. І як мы бачым, мяжы для росту ў гэтым няма». 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».