Вы тут

Крупко правёў прыём грамадзян У Гомелі


Перабоі з водазабеспячэннем у адным з аграгарадкоў Гомельскага раёна, магчымасць атрымання жылля сацыяльнага карыстання ў абласным цэнтры — гэтыя тэмы ўздымалі 5 ліпеня жыхары Гомельскага рэгіёна на прыёме грамадзян, які правёў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Вясковец з аграгарадка Бабовічы Гомельскага раёна паскардзіўся на перабоі з водазабеспячэннем. «Калі стаіць спякота, адчыняеш кран, вады альбо наогул няма, альбо напор настолькі маленькі, што ні кацёл для падагрэву не можа падлучыцца, ні пральная машына, ні нават шклянку вады не набярэш», — апісаў становішча спраў мужчына. Ён дадаў, што тэлефанаваў у службы, аднак там патлумачылі: такая сітуацыя складваецца праз тое, людзі паліваюць агароды.

Як адзначыў старшыня Гомельскага райвыканкама Дзмітрый Козел, для вырашэння пытання ўжо падключана другая свідравіна. Заяўнік прызнаў: цяпер, калі пайшлі дажджы, напор ёсць. Аднак праверыць другую свідравіну ў гарачых умовах магчымасці не было.

Дырэктар КВУП «Гомельводаканал» Аляксандр Шчадоў дадаў, што ў аграгарадку праводзілі і працы на станцыі абезжалезвання. У чэрвені іх скончылі.

«Пытанне бярэм на кантроль», — адказаў заяўніку Іван Крупко.

«Паглядзіце магутнасці помпы, магутнасці другой свідравіны. Стварыце брыгаду і прайдзіце па домаўладаннях, каб выключыць несанкцыянаваныя ўрэзкі ў сістэму», — даў даручэнне службам губернатар. Калі будзе бескантрольны разбор вады, то будуць і скаргі, падкрэсліў ён.

Гамяльчанка звярнулася з пытаннем аб сацыяльнай кватэры. Жанчына жыве з 33-гадовым сынам-інвалідам з дзяцінства. У гараджанкі ва ўласнасці ёсць аднапакаёвая кватэра — крыху больш за 25 кв. м. Сям’я знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Сыну прапаноўвалі арэндную кватэру, аднак жанчына хацела б, каб ён атрымаў сацыяльную. Як было растлумачана на прыёме, калі ў сям’і ёсць дзеці-інваліды да 18 гадоў, то можна прэтэндаваць на сацыяльнае жыллё, аднак у сям’і заяўніцы цяпер такога права няма.

«У законе дакладна вызначана, хто можа атрымліваць сацыяльнае жыллё, а хто арэнднае. Калі вы вырашыцеся на арэнднае, у горадзе вам дапамогуць з варыянтамі», — адзначыў губернатар.

Яшчэ шэраг пытанняў, якія цікавяць жыхароў рэгіёна, быў разгледжаны напярэдадні прыёму.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.