Вы тут

Качанава: сістэма аховы здароўя Мінска мае ўсе магчымасці для аказання эфектыўнай дапамогі


З удзелам старшыні Савета Рэспублікі, упаўнаважанага прадстаўніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у г. Мінску Наталлі Качанавай 6 ліпеня прайшло пасяджэнне Мінгарвыканкама, асноўная тэма якога — устараненне недахопаў у сістэме аховы здароўя Мінска, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на важнейшых пытаннях у сістэме аховы здароўя сталіцы. Першы з іх — прадастаўленне арэнднага жылля медыцынскім работнікам. «Як вы будзеце замацоўваць урачоў на месцах пры наяўнасці 4,5 тыс. работнікаў, якія пражываюць у інтэрнаце?» — спытала Наталля Качанава.

Другое важнае пытанне — эфектыўнасць правядзення дыспансерызацыі. «Як праходзіць дыспансерызацыя? Ці справіцца наша сістэма аховы здароўя?»- такія пытанні адрасавала ўдзельнікам пасяджэння старшыня Савета Рэспублікі.

Не менш важнае пытанне — наяўнасць вакцын і правядзенне прафілактычных прышчэпак. «Мы ўбачылі, наколькі „эфектыўна“ праводзіцца прышчэпачная кампанія: завялі крымінальныя справы», — акцэнтавала ўвагу Наталля Качанава.

На кантролі ўпаўнаважанага прадстаўніка прэзідэнта ў г. Мінску і чарга на эндапратэзаванне суставаў. «Прэзідэнт выразна сказаў: задаволіць усіх людзей, якія маюць патрэбу ў замене суставаў. Вы вырашыце гэтую задачу? Не. Што будзем рабіць?»- задала пытанне спікер.

«Сістэма аховы здароўя Мінска мае ўсе магчымасці, каб аказваць эфектыўную медыцынскую дапамогу нашым грамадзянам», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі нагадала, што Прэзідэнтам устаноўлены тэрмін — 1 студзеня 2024 года, да якога ў сістэме аховы здароўя павінны быць ліквідаваны ўсе недахопы, выяўленыя маніторынгавай групай, у тым ліку і ў сталіцы.

У канцы года неабходна правесці яшчэ адно пасяджэнне Мінскага гарвыканкама для канчатковага падвядзення вынікаў выканання пастаўленых задач, канстатавала Наталля Качанава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.