Вы тут

Факультатыў па электрасамакатах, фільм пра школьную булку і паступленне ў каледж


Факультатыў па... электрасамакатах

У Мінтрансе Расіі прапанавалі ўвесці ў школьную праграму навучанне кіраванню электрасамакатамі. Аб гэтым напісала «Парламенцкая газета».


«Мы накіравалі просьбу ў Мінасветы. Разлічваем, што калегі ўвядуць у школьную праграму такі курс, магчыма, факультатыўна», — паведаміў дырэктар дэпартамента дзяржпалітыкі ў галіне аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Сяргей Сямёнаў.

Акрамя таго, у Дзярждуме прапанавалі навучаць яздзе на сродках індывідуальнай мабільнасці не толькі дзяцей, але і дарослых.


І смак той самай школьнай булкі...

Адна з пецярбургскіх сетак кавярань-пякарань і праграма «Настаўнік для Расіі» зрабілі кароткаметражны фільм «У пошуках рэцэпта той самай школьнай булкі». У ім настаўнікі і вучні сельскіх школ Наўгародскай, Калужскай і Варонежскай абласцей расказваюць аб сваім рэцэпце дзяцінства.

«Школьная булка — гэта эксклюзіў, таму што, калі становішся дарослым, яе больш нідзе нельга купіць. Яна застаецца толькі ў нашых успамінах, а мы, дарослыя, ужо забыліся, якой яна была. У паездцы стала зразумела: ідэальнага рэцэпта не існуе — гэты рэцэпт унікальны, таму што вытканы з дзіцячых успамінаў», — распавяла аб праекце стваральнік брэнда сеткі кавярань-пякарань Алена Коўтун.

Фільм павінен прыцягнуць увагу да праграмы «Настаўнік для Расіі». Паўдзельнічаць у ёй можа любы, хто гатовы прайсці бясплатную прафесійную перападрыхтоўку па педагогіцы і два гады папрацаваць у рэгіянальнай школе.


Моладзь замацуюць за чыноўнікамі

Ва Узбекістане моладзь падзеляць на тры катэгорыі: «добрая», «сярэдняя» і «цяжкая». Моладзь, якая мае патрэбу ў дзяржпадтрымцы, пайменна замацуюць за міністрамі, іх намеснікамі, хакімамі абласцей, раёнаў і гарадоў, начальнікамі сектараў і іншымі службовымі асобамі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Шаўкат Мірзіёеў.

Пасля вывучэння сацыяльнага статусу, здольнасцяў і інтарэсаў моладзь ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў была падзелена на тры катэгорыі. Яны будуць падзяляцца на падставе канкрэтных крытэрыяў.

«Добрая» катэгорыя: 4,4 мільёна маладых людзей, якія добра вучацца, адкрылі ўласную справу, працуюць у афіцыйным сектары, у якіх ёсць здольнасці, яны сацыяльна актыўныя. «Сярэдняя» катэгорыя: 4,6 мільёна маладых людзей, якія не змаглі знайсці працу ў афіцыйным сектары з-за жыццёвых абставін, але з'яўляюцца эканамічна актыўнымі. «Цяжкая» катэгорыя: 396 тысяч маладых людзей, якія чакаюць клопату і ўвагі дзяржавы і маюць патрэбу ў дапамозе.

Прэзідэнт падрабязна спыніўся на трэцяй катэгорыі. Ён паведаміў, што 116 тысяч маладых людзей маюць інваліднасць, 30 тысяч маюць хранічныя захворванні, 32 тысячы маладых людзей знаходзяцца на прафілактычным лячэнні, 16 тысяч знаходзяцца пад наглядам службы прабацыі, 9000 рэгулярна прапускаюць заняткі.

Шаўкат Мірзіёеў вызначыў, што па 50 маладых людзей з трэцяй катэгорыі, якія маюць патрэбу ва ўвазе, будуць пайменна замацаваны за кожным міністрам, яго намеснікам, хакімам абласцей, раёнаў і гарадоў, начальнікамі сектараў і іншымі службовымі асобамі. Яны будуць падтрымліваць прафесійнае навучанне і працаўладкаванне падапечных, дапамагаць ім у атрыманні крэдытаў, субсідый і даручальніцтваў.

Акрамя таго, міністэрствы і ведамствы, хакіміяты павінны засяродзіцца на рабоце з 4,6 мільёна маладых людзей, якія адносяцца да «сярэдняй» катэгорыі.


Падаў заяўкі адразу ў 200 каледжаў

Старшакласнік з амерыканскага штата Луізіяна падаў заявы ў 200 каледжаў ЗША. Амаль палова з іх ужо даслалі яму свае адказы і прапановы аб студэнцкіх стыпендыях на агульную суму 9 мільёнаў долараў. Пра гэта паведамляе New York Post.

Дэніс Барнс скончыў выпускны клас у міжнароднай школе Новага Арлеана. У жніўні мінулага года ён пачаў адпраўляць заяўкі ў каледжы, якія яго зацікавілі, па ўсёй краіне. Ад 125 ВНУ яму ўжо прыйшлі адказы з прапановай аб універсітэцкіх стыпендыях на суму 9 мільёнаў долараў. Дэніс пакуль не абраў упадабаны каледж і хацеў бы пабіць рэкорд, устаноўлены іншай жыхаркай Луізіяны. У 2019 годзе Нармандзі Карм'ер атрымала адказы са 140 каледжаў, якія прапанавалі ёй стыпендыі на агульную суму 9,4 мільёна долараў. Дэніс Барнс чакае, што зможа дабраць да 10 мільёнаў долараў, калі яму адкажуць іншыя навучальныя ўстановы. Юнак плануе атрымаць двайную адукацыю, вывучаючы паралельна інфарматыку і крымінальнае права.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.