Вы тут

Сёння ў Быхаўскім раёне стартуе пошукавая экспедыцыя «Лудчыцкая вышыня»


Пошукавікі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» сумесна з 52-м асобным спецбатальёнам Мінабароны і добраахвотнікамі з ліку моладзі будуць працаваць на месцах колішніх баёў да 13 ліпеня. Афіцыйнае адкрыццё вахты адбылося сёння, але раскопкі пачаліся яшчэ ўчора. І ўжо ёсць станоўчы вынік — першы медальён!


Першая знаходка ёсць!

— Учора каля вёскі Сялец мы паднялі трох байцоў, аднаму з якіх і належыць медальён, — паведаміў дырэктар Быхаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, кіраўнік пошукавай групы «Быхаўскі рубеж» Сяргей Жыжыян. — Ужо на працягу 13 гадоў мы традыцыйна пачынаем вахту памяці на гэтым святым для нас месцы. У 41-м годзе тут абаранялі нашы рубяжы 102 і 187 стралковыя дывізіі, у 1944-м ішлі баі, якія папярэднічалі вызваленчай аперацыі «Баграціён». За 13 год намі было устаноўлена болей 10 імён, паднятыя болей чым 300 чырвонаармейцаў.

Удзел у пошукавых работах прымае моладзь з Быхава, Магілёва, Мінска, Жлобіна. Гэта тыя маладыя людзі, якіх захапіў і аб’яднаў пошукавы рух. І зараз яны дапамагаюць адзін аднаму ў справе аднаўлення ваенных падзей і садзейнічаюць вяртанню зніклых без вестак салдат і камандзіраў дамоў. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Сяргея ЖЫЖЫЯНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.