07 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Мінкультуры ўзнаўляе традыцыю Мінска — правядзенне летніх канцэртаў


Міністэрства культуры ўзнаўляе старажытную традыцыю Мінска — правядзенне летніх канцэртаў. З 3 чэрвеня па 9 верасня ў Аляксандраўскім скверы каля Купалаўскага тэатра кожны тыдзень па суботах з 16:00 да 17:30 праходзіць цыкл канцэртаў «Губернатарскі сад» з удзелам майстроў мастацтваў Беларусі.


Агулам будзе 15 бясплатных канцэртаў. Сумаваць вам не давядзецца. 8 ліпеня адбудзецца канцэрт вакальнай групы «Камерата» Белдзяржфілармоніі пры ўдзеле студыі танца Flamenko Dance. У суботу 15 ліпеня запланавана выступленне ансамбля народнай музыкі «Свята» Белдзяржфілармоніі. А 22 ліпеня выступяць заслужаныя артысты Беларусі, залатыя галасы краіны — ансамбль «Песняры». Апошнім канцэртам у ліпені (29 ліпеня) стане канцэрт дзіцячых калектываў Мінска.

Звыш 200 мінчан розных узростаў сабраліся 1 ліпеня, каб паслухаць у Аляксандраўскім скверы канцэрт узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Музыкі выконвалі хіты адзін за адным, і людзі проста не маглі прайсці міма. Жывапісныя віды Аляксандраўскага сквера былі найлепшымі дэкарацыямі для жывога выканання класічнай музыкі.

Для зручнасці гледачоў было пастаўлена больш за 100 крэслаў, у якіх можна было ўтульна размясціцца. Для яшчэ большага камфорту побач размясцілі шапікі з марожаным, напоямі і іншымі прысмакамі. Людзі танчылі, атрымлівалі асалоду. Каля сцэны можна было палюбавацца і на славутасць сквера — фантан «Хлопчык з лебедзем», які лічыцца адным з брэндаў Мінска.

Не прамініце магчымасці далучыцца да праекту, які дазволіць вам адчуць атмасферу старажытнага горада і ўявіць, як гэтак жа слухалі гранне гарадскога аркестру продкі сучасных мінчан.

Ксенія НЕСЦЯРОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.