Вы тут

Пачала працаваць выстава «Забыты генацыд. Валынская разня 1943-1944 гг.»


У галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 10 ліпеня пачала працаваць выстава «Забыты генацыд. Валынская разня 1943-1944 гг.», паведамляе БелТА.


«Гэтыя людзі сталі ахвярамі нацыяналістычнай ідэалогіі». Гігін пра Валынскую разню 1943-1944 гадоў

«Гэтая выстава — сумесная ініцыятыва грамадскасці. У прыватнасці, эксперты «Беларускага таварыства „Веды“ выступілі ў якасці ініцыятараў. Такая гадавіна — 80 гадоў трагічных падзей 1943 года. І не толькі таму, што гэта звязана з генацыдам палякаў на тэрыторыі Валыні, гэта закранула і тэрыторыю паўднёвых раёнаў Беларусі. Гэта важная трагічная старонка нашай агульнай гісторыі, пра якую варта нагадваць, каб не паўтарылася ў будучыні. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі маецца дастатковая колькасць літаратуры, прысвечанай гэтай тэматыцы. Акрамя таго, мы супрацоўнічаем з Нацыянальным архівам Беларусі, які падаў некаторыя дакументы, звязаныя з асвятленнем гэтых падзей, — распавёў генеральны дырэктар НББ Вадзім Гігін. — Уяўляецца, што ім, на жаль, надаецца недастатковая ўвага. Часцяком мы бачым, што ўвага да гэтых падзей залішне палітызавана і залежыць ад інтарэсаў тых ці іншых дзяржаў. Але мы гаворым пра жыццё і смерць простых людзей, з якімі па-зверску расправіліся. Па-за залежнасці ад палітычнай кан’юнктуры трэба ўшанаваць памяць гэтых людзей і распавядаць новым пакаленням аб тым жахлівым, што адбывалася ў гады Другой сусветнай вайны і стала вынікам разгулу нацысцкай, фашысцкай і нацыяналістычнай ідэалогіі, якая, на жаль, падымае галаву сёння».

На выставе прадстаўлены кнігі, дакументы. «Тут важна падкрэсліць, што цяпер паміж Беларуссю і Польшчай, мякка кажучы, не вельмі добрыя адносіны, але па-за залежнасці ад тых спрэчак, якія ўзнікаюць па актуальным палітычным парадку дня, мы ўсё ж такі павінны памятаць, што мы суседзі і павінны паважаць пачуцці, гісторыю адзін аднаго, што Беларусь заўсёды і дэманструе, — падкрэсліў гендырэктар. — На гэтай выставе сабраліся грамадскія, палітычныя дзеячы, навукоўцы, проста неабыякавыя людзі, якім гэта цікава. Выстаўлены стэлажы з літаратурай, архіўнымі дакументамі. І кожны жадаючы (а выстава будзе працаваць досыць працяглы час) можа падысці, паглядзець, пагартаць, нешта для сябе выпісаць і зрабіць высновы самастойна. Каб мець дакладнае ўяўленне пра падзеі мінулага, трэба валодаць інфармацыяй. Нездарма кажуць: веданне — гэта сіла, а веданне захоўваецца менавіта ў пісьмовых крыніцах».

Па некаторых дадзеных, ахвярамі Валынскай трагедыі сталі да 100 тыс.чалавек. «Гэтыя людзі сталі ахвярамі менавіта нацыяналістычнай ідэалогіі, — дадаў Вадзім Гігін. — У той перыяд у гады ВАВ гітлерызм як крайняя форма фашызму, нацызм справакаваў усплёск ва ўсёй Еўропе такіх нацыянал-фашысцкіх рухаў, якія атрымалі магчымасць і зброю для рэалізацыі сваіх чалавеканенавісніцкіх ідэй. Вось пра што мы гаворым. На жаль, мы зараз назіраем і зноў практычна на той жа самай тэрыторыі паўтарэнне гэтай сітуацыі, калі каб дагадзіць геапалітычным інтарэсам пэўныя краіны падтрымліваюць падобныя ідэалогіі. Не проста падобныя, а генетычна звязаныя, напрыклад, з той жа бандэраўскай ідэалогіяй. І вынік заўсёды адзін і той жа — трагедыя людзей».

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.