Вы тут

19 ліпеня члены Савета Рэспублікі правядуць адзіны дзень прыёму грамадзян


Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 19 ліпеня правядуць адзіны дзень прыёму грамадзян у Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу верхняй палаты парламента.


У гэты дзень парламентарыі наведаюць усе раёны дадзенага рэгіёну, сустрэнуцца з жыхарамі, выслухаюць просьбы, прапановы і скаргі і па магчымасці акажуць садзейнічанне ў вырашэнні хвалюючых пытанняў.

Традыцыйна людзей чакаюць у выканкамах:

  • Старшыня Савета Рэспублікі Качанава Наталля Іванаўна — з 10.00 у Ганцавіцкім райвыканкаме;
  • Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сівец Сяргей Міхайлавіч — з 11.30 у Лунінецкім райвыканкаме;
  • Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Старавойтава Ірына Анатольеўна — з 11.00 у Баранавіцкім гарвыканкаме;
  • Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Русы Міхаіл Іванавіч — з 10.00 у Ляхавіцкім райвыканкаме;
  • Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рачкоў Сяргей Анатольевіч — з 11.00 у Іванаўскім райвыканкаме;
  • Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Наркевіч Юрый Іосіфавіч — з 10.00 да 12.00 у Камянецкім і з 13.00 да 15.00 у Пружанскім райвыканкамах;
  • Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Пратасавіцкі Рыгор Васільевіч — з 10.00 да 12.00 у Пінскім гарвыканкаме і з 14.00 да 16.00 у Драгічынскім райвыканкаме;
  • Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сачкоўская Ірына Юльянаўна — з 12.00 у Столінскім райвыканкаме;
  • Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Храленка Уладзімір Фёдаравіч — з 10.00 да 12.00 у Бярозаўскім і з 13.00 да 15.00 у Івацэвіцкім райвыканкамах;
  • Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Шатлікава Тамара Анатольеўна — з 10.00 у Маларыцкім райвыканкаме;
  • Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Шалтанюк Анатоль Вітальевіч — з 10.00 да 12.00 у Жабінкаўскім і з 13.00 да 15.00 у Кобрынскім райвыканкамах.
  • Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Карпіцкі Аляксандр Сяргеевіч правядзе прыём з 10.00 ва ўстанове аховы здароўя «Брэсцкая абласная клінічная бальніца».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.