Вы тут

Шкоднікі агуркоў — распаўсюджаная з’ява, але з імі можна змагацца


На жаль, шкоднікі на агурках — распаўсюджаная з'ява, але, калі своечасова распачаць меры, з імі можна змагацца.


Чорная блошка

Блошка невялікага памеру, да 3 мм, мае даўгаватае цела. Афарбоўка ў яе самая разнастайная.

Сілкуецца лісцем і каранямі раслін. У лісці яна праядае дзіркі наскрозь, пакідаючы з іх сіта. Актывізуецца вясной, калі тэмпература глебы прагрэецца да 15 градусаў. І дзякуючы высокай хуткасці перамяшчэння і вялікаму апетыту можа з'есці ўсе ўсходы агуркоў.

Прафілактычныя меры супраць шкоднікаў агуркоў

Вельмі часта з'яўленне шкоднікаў на агурках — вынік няправільных дзеянняў агароднікаў. Каб гэтага пазбегнуць, прытрымлівайцеся наступных правілаў:

  • Старайцеся выконваць севазварот. Не саджайце на адным і тым жа месцы агуркі тры гады запар. Чаргуйце іх пасадку з пасадкай культур сямейства паслёнавых або бабовых.
  • Займіцеся падрыхтоўкай глебы яшчэ з восені — перакапайце зямлю на градцы, вызваліце яе ад пустазелля. Узімку ў цяпліцы адчыніце вокны, каб зямля прамерзла, увесну запаліце ў цяпліцы серныя шашкі, паліце зямлю кіпенем і накрыйце яе плёнкай на тры гадзіны.
  • Апрацуйце насенне слабым растворам перманганату калію.
  • Рэгулярна праполвайце градкі. Многія шкоднікі сілкуюцца пустазеллем.
  • Высаджвайце побач з агуркамі расліны, якія рэзка пахнуць: кроп, базілік, часнок.
  • Падтрымлівайце ў цяпліцах тэмпературны рэжым. Часцей праветрывайце, не дапускайце моцнай вільготнасці.
  • Падвязвайце агуркі. Гэта аблегчыць іх агляд.
  • Часцей прышчыпвайце і пасынкуйце агуркі. Разрослыя расліны ствараюць спрыяльныя ўмовы для хвароб і шкоднікаў.
  • Калі нейкая расліна занадта сапсавана хваробай ці шкоднікамі, не шкадуйце яе і вырывайце з коранем. А пасля спаліце. Так вы можаце выратаваць астатнія пасадкі.
  • Прытрымлівайцеся календара падкормак і паліву. Перыядычна апырсквайце расліны, напрыклад, растворам малака і ёду. Часцей правярайце іх лісце.

Агародныя хітрыкі

  • Для капусты. Бяром 100 мл воцату (9 %) на 10 літраў. Паліваем лейкай за сезон тры разы. Капуста вырастае хрумсткай і салодкай.
  • Для цыбулі. Бяром 100 г дражджэй на 10 л вады, настойваем дзве гадзіны і паліваем.
  • Для кропу. 2 ст. лыжкі мачавіны на 20 літраў вады.
  • Для радыскі. На 10 літраў вады дадаём 300 г драўнянага попелу. Паліваем растворам увечары пад самы корань.
  • Для балгарскага перцу. На літр вады бяром 50 г дражджэй, 100 г цукру і пакідаем на 7 дзён. Разводзім шклянку падкормкі ў 10 літрах вады і паліваем.
  • Для агуркоў: 700-грамовы слоік цыбульнага шалупіння высыпаць у 10-літровае вядро вады і давесці да кіпення, зняць з агню, накрыць і настойваць 12—14 гадзін. Адцадзіць, адціснуць шалупінне. Разбавіць вадой: на 1 л настою — 4 л вады. Шчодра апырскаць агурочнік і праліць грунт.
  • Для буракоў. Для таго, каб не атрымаць велізарныя буракі, саджайце іх на адлегласці 10-12 см адзін ад аднаго. Бурак любіць попел. Падсыпайце яго пад кусцікі пару разоў за сезон. Каб буракі былі салодкія, паліце іх вадой з соллю (1 ст. л. солі на вядро вады).
  • Для морквы. Для таго каб на моркве не было мухі, развядзіце ў вядры вады чорны молаты перац і пры прарэджванні заліце ў радкі з морквай.
  • Таматы. Змешваем 10 літраў вады з 20 кроплямі ёду, літрам сыроваткі і паліваем угнаеннем памідоры. Раствор не толькі спрыяе завязванню пладоў, але і знішчае мікробы.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.