Вы тут

У сібірскім часопісе


У Саюза пісьменнікаў Беларусі — добрыя творчыя стасункі з многімі рэгіянальнымі літаратурнымі перыядычнымі выданнямі Расійскай Федэрацыі. Беларускія паэты і празаікі са сваімі творамі выступаюць на старонках часопісаў «Ончыко» («Уперад», Марый Эл), «Урал» (Екацярынбург«), «Сибирские огни» (Новасібірск) і ў іншых выданнях. Зусім нядаўна вершы, апавяданні Міхася Пазнякова, Уладзіміра Саламахі, Наталлі Саветнай, Анатоля Аўруціна, Таццяны Купрыянец, Наталлі Касцючэнка надрукаваны ў часопісе «Врата Сибири», які выдаецца ў Цюмені.


Беларускія літаратары, якіх добра ведае чытач не толькі ў нашай краіне, прадстаўлены ў расійскім выданні як аўтары часопіса «Нёман». Дарэчы, у гэтым самым нумары — першым за 2023 год — змешчаны і артыкул пра творчасць паэта Уладзіміра Шуглі (публікацыя Эдуарда Анашкіна «На зорны кліч»). Уладзімір Шугля — беларус, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве і працуе ў Цюмені. Шмат сіл і намаганняў прыкладвае для арганізацыі беларуска-расійскіх інтэграцыйных стасункаў. За заслугі на ніве яднання народаў Беларусі і Расіі ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Шмат робіць паэт з беларускімі каранямі і дзеля развіцця творчых стасункаў беларускіх літаратараў з пісьменнікамі Расіі.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.