Вы тут

Беларусы размінаюцца перад ІІ Гульнямі краін СНД


У традыцыйным аглядзе «Звязды» — самыя цікавыя спартыўныя навіны


Сяргей Вязовіч. Фота: МАЗ

Героі тыдня. Беларускі экіпаж каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргея Вязовіча стаў пераможцам ралі-рэйду «Шаўковы шлях», які завяршыўся ў Маскве. Беларускі экіпаж паказаў вынік 24 гадзіны 22 хвіліны 14 секундаў. На другой пазіцыі каманда Эдуарда Нікалаева з «КАМАЗ-майстар», трэцяе месца ў яшчэ аднаго пілота «КАМАЗ-майстра» Андрэя Каргінава. Старт гонцы быў дадзены 6 ліпеня ў Казані, агульная працягласць дыстанцыі па 13 расійскіх рэгіёнах перасягнула 5,2 тыс. км.

«Гэта сапраўды вялікая падзея не толькі для мяне, каманды, але і для ўсёй краіны. Цяпер не так шмат буйных спаборніцтваў. Мы шмат гадоў спрабавалі заваяваць «Шаўковы шлях», і вось, нарэшце, нам тое ўдалося», — сказаў Сяргей Вязовіч. Беларускія экіпажы ўпершыню выйшлі на старт «Шаўковага шляху» ў 2010 годзе. Гэтая перамога для іх першая.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з перамогай на ралі-рэйдзе «Шаўковы шлях». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Медалі тыдня. Беларускія спартсмены заваявалі тры ўзнагароды розыгрышу Кубка Расіі, які завяршыўся ў падмаскоўным Жукоўскім. Мацвей Волкаў стаў сярэбраным прызёрам у спаборніцтвах па скачках з шастом, пераадолеўшы планку на вышыні 5 м 60 см. Дзмітрый Іваненка стаў пераможцам у бегу на 3000 метраў, на дыстанцыі ён пабіў асабісты рэкорд — 8 хвілін 35,58 секунды. На другім месцы — таксама беларус: Вячаслаў Скудны паказаў час 8 хвілін 41,01 секунды.

У мінулыя выхадныя ў Брэсце прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы, дзе выступілі найлепшыя атлеты краіны. Сярод пераможцаў — Эльвіра Грабарэнка, Віялета Скварцова, Карына Дзямідзік, Дзмітрый Набокаў і іншыя.

Турнір тыдня. У Заслаўі прайшоў чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. У жанчын у каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 200 м перамагла Алена Наздрова. Прызёркі Алімпійскіх гульняў Марына Літвінчук і Вольга Худзенка выйгралі «золата» ў вырашальным заездзе байдарак-двоек на 200 м.

У мужчынскім фінале спаборніцтваў каноэ-двоек на 200 м чэмпіёнскі тытул заваявалі Аляксандр Зубок і Станіслаў Савельеў. На такой жа дыстанцыі Аляксей Місючэнка стаў чэмпіёнам краіны на байдарцы-адзіночцы.

Надзеі тыдня. Беларускія плыўцы заваявалі тры ўзнагароды адкрытага чэмпіянату Расіі сярод юніёраў, які праходзіў у Пензе. Беларускі квартэт у складзе Станіслава Маркоўскага, Яўгена Навумчыка, Івана Крашчука і Уладзіслава Макарэвіча стаў бронзавым прызёрам у камбінаванай эстафеце 4х100 м. Спартсмены ўстанавілі новы нацыянальны юніёрскі рэкорд — 3 хвіліны 44,17 секунды. Таксама беларусы Іван Крашчук, Віталь Ракіцін, Аляксей Рылько і Уладзіслаў Макарэвіч заваявалі «серабро» ў мужчынскай эстафеце 4х100 м вольным стылем. Ганна Пятруцкая стала бронзавым прызёрам на дыстанцыі 200 метраў брасам.

Пераможцы тыдня. На сталічнай «Палова-Арэне» адбыліся паядынкі другога этапу Адкрытага чэмпіянату краіны па баскетболе 3х3 і Нацыянальнай лігі Рэспублікі Беларусь па баскетболе 3х3 Palova. Гэты этап пабіў рэкорд турніру — за ўзнагароды спрачаліся 219 камандаў з Беларусі, Расіі і Кітая. Перамогу ў мужчынскай катэгорыі «Эліта» святкавалі Віталь Лебедзеў, Цімур Друкаў, Антон Гайдэль і Мікіта Дашкевіч, якія прадстаўлялі каманду «123». У жаночым чэмпіянаце найлепшымі сталі дзяўчаты з каманды «Беларусь-Палессе» — Анастасія Фяклістава, Марыя Крыжаноўская, Ульяна Скіба і Яна Галякова.

Спаборніцтвы з'яўляюцца адным з этапаў падрыхтоўкі маладзёжных зборных Беларусі да ІІ Гульняў краін СНД, у рамках якіх 11—12 жніўня 2023 года ў Мінску пройдзе турнір па баскетболе 3х3. У мужчын падрыхтоўку да спартыўнага форуму вядуць баскетбалісты камандаў «Беларусь-Браслаў» і «Беларусь-Свіцязь», у жанчын — «Беларусь-Дзвіна», «Беларусь-Нарач» і «Беларусь-Прынямонне».

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».