Вы тут

У Слаўгарадзе адкрылі абноўленае пажарнае дэпо


Пажарнае дэпо наноў адбудаванае на месцы былога. Стары будынак, які быў узведзены ў 1969 годзе, прызналі аварыйным і знеслі. Будаўніча-мантажныя работы пачаліся ў жніўні 2022 года і завершыліся ў мінулым месяцы. Дэпо стала больш прасторным і функцыянальным, для ратавальнікаў прадугледжаны пакоі адпачынку і фізіялагічнай разгрузкі, спартыўны комплекс, душавая, сталовая, канферэнц-зала. Пераабсталяваны цеплапункт, абноўлена лінія электразабеспячэння, усталяваны больш магутны трансфарматар. Новы выгляд набыла і прылеглая тэрыторыя.


Удзел у адкрыцці важнага для раёна аб’екта прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Дзямідаў.

Як адзначыў у сваёй прамове старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, у вобласці сёння шмат пабудавана і будуецца новых аб’ектаў. У цэнтры ўвагі дзяржавы знаходзіцца чалавек, таму новы аб’ект якраз і прызначаны для таго, каб аберагаць здароўе і жыццё грамадзян.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі падкрэсліў, што на прыкладзе абноўленага пажарнага дэпо ў Слаўгарадзе можна ўбачыць, як сёння ведамства развіваецца і ўдасканальвае сродкі абароны насельніцтва ад надзвычайных сітуацый.

У якасці падарункаў губернатар вобласці ўручыў Слаўгарадскаму райаддзелу па НС сертыфікат на набыццё двух легкавых аўтамабіляў, а міністр па надзвычайных сітуацыях – сертыфікат на аўталесвіцу.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта slavgorod.gov.by

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.