Вы тут

Прадпрыемствы Мінпрама ў I паўгоддзі павялічылі аб’ём вытворчасці


Прадпрыемствы Мінпрама ў першым паўгоддзі павялічылі аб’ём вытворчасці прадукцыі на 14,5 працэнта, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінпрама.


Тэмп росту аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі на прадпрыемствах сістэмы Міністэрства прамысловасці Беларусі за студзень — чэрвень 2023 года ў вартасным выражэнні склаў 128,1 працэнта, у супастаўных цэнах — 114,5 працэнта пры заданні 111 працэнтаў.

Тэмп росту экспарту тавараў арганізацый Мінпрама за першае паўгоддзе чакаецца на ўзроўні 123,5 працэнта пры заданні 101 працэнт.

Рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці па дзяржаўных арганізацыях і акцыянерных таварыствах з доляй дзяржавы больш за 50 працэнтаў за першае паўгоддзе чакаецца звыш 8 працэнтаў пры заданні 5,3 працэнта.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.