Вы тут

Абмяняць валюту з дэфектамі стала прасцей


Гэты пералік распрацавала Асацыяцыя беларускіх банкаў і падрыхтавала шматбаковае пагадненне, якое прадугледжвае неабходнасць унясення з боку банкаў і і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый (НКФА) адпаведных змяненняў у лакальныя прававыя акты і прымянення ў практычнай дзейнасці адзіных прыкмет плацежнасці банкнотаў у замежнай валюце.


Па выніках падпісання прадстаўнікамі фінансавай супольнасці названага пагаднення сфарміраваны рэестр банкаў і НКФА. Сёння да пагаднення далучыліся 17 банкаў і тры НКФА. Як паведамляе тэлеграм-канал найбуйнейшага банка краіны, той першы далучыўся да пагаднення. Сёння гэты фінансавы інстытут нават падрыхтаваў кароткую інструкцыю наконт таго, як карыстацца дадзеным пералікам.

Калі ёсць надрывы

Вашу купюру прымуць, калі на ёй: не больш за пяць надрываў/надрэзаў даўжынёй не больш за тры міліметры альбо адзін надрыў/надрэз даўжынёй не больш за пяць міліметраў, у тым ліку залепленыя (залеплены) празрыстай ліпкай стужкай; ёсць праколы, адтуліны (не больш за тры) дыяметрам не больш за адзін міліметр кожны (-ая); не больш за тры візуальна бачныя малюнкі/надпісы, што складаюцца з літар, лічбаў, знакаў, сімвалаў, малюнкаў, штампаў, памер кожнага з якіх не перавышае памер квадрата стараной 10 міліметраў, або адзін малюнак/надпіс, памер якога не перавышае памеру квадрата стараной 20 міліметраў; не больш за адну візуальна бачную пляму, у тым ліку скразной, памер якой не перавышае квадрат стараной 10 міліметраў.

Павінны прыняць купюру, нават калі на ёй маюцца нязначныя пашкоджанні, такія як забрудненні з прычыны натуральнага зносу і знаходжання банкнотаў у абароце; пацёртасці (сціранне фарбавага пласта, ліній перагібу); маецца белае ці блакітнае свячэнне ва ўльтрафіялетавых прамянях (часткова або цалкам), пры гэтым структура паперы не парушаная, не рассыпаецца, не крышыцца.

Такія купюры нікому не патрэбныя

Валюта адбіраецца, калі на ёй маюцца надпісы «Хабар», «Выкуп», «Рэкет», «Злодзей», абразлівыя, нецэнзурныя і іншыя надпісы, дамалёўкі і малюнкі, у тым ліку бачныя ва ўльтрафіялетавых прямянях, вонкавы выгляд і змест якіх абмяжоўваюць магчымасць рэалізацыі банкнотаў. Тое ж адбываецца з папяровай купюрай, калі яна афарбаваная спецыяльнай фарбай, што ўжываецца пры правядзенні следчых мерапрыемстваў.

Не размяняюць вам замежныя банкноты, разарваныя (разрэзаныя) на фрагменты/часткі, у тым ліку злепленыя празрыстай ліпкай стужкай. Будуць з'яўляцца проста «фанцікамі» купюры, якія маюць вытворчы брак: адсутнасць або непрадрукоўка ахоўных элементаў, змазанасць малюнка, неналежнае размяшчэнне вадзянога знака, адсутнасць (частковая адсутнасць) асобных элементаў абароны банкнота ад падробкі (вадзянога знака, галаграмы, кінеграмы, ахоўнай ніткі або стужак), памылка ў напісанні.

Не пройдуць кантроль замежныя купюры, дзе зменены геаметрычныя памеры як у бок павелічэння, так і ў бок змяншэння банкнота, у тым ліку якія страцілі ражкі, краі, фрагменты. А таксама змянілі першапачатковую афарбоўку, пашкоджаныя агнём, спарахнелыя, са слядамі вывядзення або спроб ачышчэння малюнкаў, вільготныя, ліпкія, злепленыя з іншымі банкнотамі.

Банкноты ў замежнай валюце, сапраўднасць якіх выклікае сумнеў або якія маюць відавочныя прыкметы падробкі, прад'яўніку не вяртаюцца і падлягаюць канфіскацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Агульны падыход

Банкам былі неабходныя агульныя правілы і падыходы. Цяпер яны зафіксаваныя ў адзіным пераліку. Да гэтага кожны банк меў свае правілы, якія банкноты лічыць непрыдатнымі. Так, яны складаліся на падставе патрабаванняў Нацыянальнага банка, замежных банкаў — партнёраў або банкаў-пасрэднікаў, з якімі заключаліся дагаворы на вываз банкнотаў. Але ўсё роўна адрозніваліся.

Сітуацыя абвастрылася пасля ўвядзення абмежаванняў: праз санкцыі стала больш складана вывозіць з краіны старыя і завозіць новыя купюры. Таму ў абароце з'явілася нямала банкнотаў з дэфектамі, якія па старых правілах банкі прымаць не маглі, кажуць спецыялісты.

Часам атрымлівалася так, што ў Беларусі можна было прымаць і выдаваць толькі банкноты з фактычна адсутным зносам, якія маюць нязначныя сляды натуральнага зносу ці ўвогуле без іх.

Каму стане прасцей, а каму складаней?

Нам з вамі стане прасцей, бо прычын для адбракоўкі банкнотаў цяпер менш, а правілы сталі аднолькавымі для ўсіх банкаў, якія далучыліся да пераліку. Цяпер кліент можа быць упэўнены, што банкноты, дапусцім, са штампам, надрывам, надпісам, плямай або праколам прымуць у касе іншага банка без пытанняў. Акрамя таго, у абароце стане больш купюр, якія раней касірам даводзілася адхіляць.

Але і для банкаў гэта важны момант — адсутнасць «дваякіх азначэнняў і тлумачэнняў», у дакуменце ўсе крытэрыі падрабязна апісаны, таму супрацоўнікам на касах будзе прасцей абслугоўваць такія аперацыі, лічаць эксперты асацыяцыі.

Свячэнне купюр — самы спрэчны момант паміж касірам і кліентам

Новыя правілы дапускаюць свячэнне банкнота, але з агаворкамі: «белае або блакітнае свячэнне ва ўльтрафіялетавых прамянях (часткова або цалкам), пры гэтым структура паперы не парушаная, не рассыпаецца, не крышыцца».

Цяпер кліентам не варта апасацца атрымаць у касе купюру, якую не прымуць у іншым банку. У банкаўскай супольнасці спадзяюцца, што шмат хто будзе разумець: купюры ў працэсе абароту могуць займець сляды натуральнага зносу, могуць пашкоджвацца, і гэта не стане праблемай пры паходзе ў абменны пункт.

Банкі таксама дамовіліся абнаўляць правілы: спецыялісты будуць назіраць, як працуюць змяненні, і прапаноўваць удакладняць спрэчныя моманты, калі яны ўзнікнуць.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?