Вы тут

Ці можна разлічваць на медалі ў легкай атлетыцы на Гульнях краін СНД


Беларуская каманда па лёгкай атлетыцы стане адной з самых прадстаўнічых падчас ІІ Гульняў краін СНД. Нашы атлеты будуць спаборнічаць за медалі ў кожнай лёгкаатлетычнай дысцыпліне. Таму можна не сумнявацца, што ўзнагароды ў айчыннай каралевы спорту будуць. Застаецца спадзявацца, што іх будзе як мага больш. А каб гэтыя спадзяванні не былі марнымі, лёгкаатлетычная зборная актыўна рыхтуецца да галоўнага летняга старту.


Узрост спартсменаў — да 15 гадоў. Таму ІІ Гульні краін СНД для іх — першы міжнародны старт. Заключны вучэбна-трэніровачны збор юныя дараванні праходзяць на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы — знакавага месца, дзе ўдасканальваюць сваё майстэрства лепшыя спартсмены пад кіраўніцтвам найлепшых спецыялістаў. Адказвае за падрыхтоўку каманды Андрэй Чучвал, старэйшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па рэзерве. Дапамагаюць яму сапраўдныя профі. Напрыклад, Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету, а цяпер трэнер-выкладчык РЦАП па лёгкай атлетыцы Васіль Капцюх. Парады і заўвагі Васіля Барысавіча — выдатная падтрымка для пачынаючых дыскаболаў. А побач трэніруюцца наймацнейшыя дарослыя спартсмены. Не трэба быць вялікім спецыялістам, каб зразумець, наколькі для маладых спартсменаў важна трэніравацца пад кіраўніцтвам заслужаных прафесіяналаў і глядзець на прыклад членаў нацыянальнай каманды. Толькі падчас гэтага збору падлеткі ўжо зрабілі вялікі крок у сваім прафесійным станаўленні.

«Настрой у нас выдатны, баявы. Працуем па плане, а па плане ў нас актыўныя ўзмоцненныя трэніроўкі. ІІ Гульні краін СНД — першы міжнародны старт для меня. І я вельмі рада, што праходзіць ён будзе дома. Мы ведаем свой сектар, ведаем тут усё. Нам ні аб чым не трэба будзе хвалявацца. Таму што перад такім важным стартам хваляванне прысутнічае. І мы пастаянна вучымся з ім спраўляцца. А трэнеры вучаць нас пасля спаборніцтваў забываць пра ўсё і працаваць далей. Таму зараз я не думаю аб сваіх ранейшых выступленнях, а думаю толькі аб тым, каб добра выступіць на ІІ Гульнях краін СНД», — разважае Валерыя Грыцкова. Дзяўчына выступае ў кіданні кап’я. За яе плячыма ўжо перамога на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў, дзе яна прадстаўляла родную Гомельскую вобласць. А да Гульняў краін СНД спартсменка рыхтуецца пад кіраўніцтвам свайго трэнера Уладзіміра Куліненка. Дасведчаны настаўнік дапамагае з падрыхтоўкай усім кідальнікам кап’я. «На Гульнях паб’ём рэкорды», — усміхаецца ён. 

Энтузіязм спартсменаў, вопыт трэнераў і дапамога родных сцен — для паспяховага выступлення ў беларускіх лёгкаатлетаў ёсць усё, каб на ІІ Гульнях краін СНД не раззгубіцца. Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы пачнуцца 5 жніўня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама». Турнір па кіданнях прыме стадыён Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.