Вы тут

Ваенныя маракі ў запасе і ў адстаўцы, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, адзначылі Дзень Ваенна-Марскога Флоту


30 ліпеня ваенныя маракі ў запасе і ў адстаўцы, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, адзначылі Дзень Ваенна-Марскога Флоту.


Штогод у апошнюю нядзелю ліпеня тысячы жыхароў нашай краіны адзначаюць прафесійнае свята ваенных маракоў. 

 

30 ліпеня ў сталіцы ля абеліска «Мінск — горад-герой» сабраліся тыя, хто служыў у Ваенна-Марскім Флоце, члены іх сем’яў.

 

У 10.00 прагучаў бой карабельнай рынды, адбылося ўскладанне вянка і кветак да падножжа абеліска. На вянку кароткі і ёмісты надпіс: «Загінулым у баях і паходах ад Беларускага саюза ваенных маракоў». Пасля выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь пачаўся ўрачысты мітынг. 

 

 

Удзельнікаў мерапрыемства павіншавалі старшыні ГА «Беларускі саюз ваенных маракоў» капітан 2 рангу Валерый Халадзілін, Мінскай абласной арганізацыі ГА «БСВМ» контр-адмірал Аляксандр Мачайкін, Ваенна-паветраны аташэ пры Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь капітан 1 рангу Ігар Елкін, намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Быстроў.

 

 

 

Пасля хвіліны маўчання па загінулых у баях і паходах, памерлых ваенных маракоў адбылося ўзнагароджанне ветэранаў ВМФ за актыўную грамадскую і ваенна-патрыятычную працу.

 

Па заканчэнні афіцыйнай часткі свята ўдзельніцы вакальнай групы «Гармонія» падарылі ваенным маракам свае песні.

 

Мерапрыемства завяршылася сумесным фатаграфаваннем.

 

Арганізатар мерапрыемства — грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз ваенных маракоў», якое ў лістападзе 2023 года будзе святкаваць свой трыццацігадовы юбілей з дня ўтварэння.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.