Вы тут

Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы прайшоў у Мінску


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем цікавыя спартыўныя навіны.


Фота Віктара Іванчыкава.

Героі тыдня. Беларускія каманды выступілі на Летніх гульнях сурдлімпійцаў ва Уфе. Нашу каманду прадстаўляюць 113 спартсменаў у 13 відах спорту. У актыве беларускай каманды 78 медалёў: шэсць залатых, дваццаць сярэбраных і пяцьдзясят адзін бронзавы. Сярод пераможцаў лёгкаатлеты Ганна Суравец і Аляксандр Чарняк. Плыўцы Дзяніс Міхайлаў і Генадзь Цырон устанавілі рэкорды Рэспублікі Беларусь. Двухразовыя сярэбраныя прызёры — лёгкаатлеты Дзіяна Барсукова і Аляксандр Лабанаў, Аляксандр Майстрэнка, Кацярына Журбянкова, Раман Гралько. Таксама сярод медалістаў — барцы і валейбалісты.

Медалі тыдня. Беларускія цяжкаатлеты заваявалі два залатыя медалі на адкрытым першынстве Расіі. Цяжкаатлет Ілья Жарноўскі з сумай дваяборства 324 кг стаў найлепшым сярод юніёраў у вагавой катэгорыі 73 кг. У юніёрак у вагавой катэгорыі 76 кг Крысціна Марчанка перамагла з сумай 213 кг. Таксама ў катэгорыі да 59 кілаграмаў уладальніцай залатога медаля стала Вольга Галынская, а Галіна Галаўнёва заваявала сярэбраны медаль. Паліна Пічугіна — бронзавы прызёр у катэгорыі да 45 кілаграмаў. Вольга Вялімовіч заваявала бронзавы медаль у вагавой катэгорыі 55 кілаграмаў.

Турнір тыдня. На нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. Пераможцамі на дыстанцыі пяць тысяч метраў сталі Вольга Немагай і Ілья Карнавухаў. У штурханні ядра роўных не было Алене Дубіцкай і Дзмітрыю Карпуку, расіяне Софія Палкіна і Валерый Пронкін перамаглі ў кіданні молата. На дыстанцыі 400 метраў з бар'ерамі першымі фінішавалі Уладзімір Жадзько і Кацярына Белановіч, а на гладкай дыстанцыі ў 800 метраў — Ян Слома і Ангеліна Равіч. Пераможцы забегу на 200 метраў — Аляксандр Уласюк і Яніна Луцэнка. У сектары для скачкоў у вышыню найлепшымі сталі Карына Дзямідзік і Данііл Лысенка. Далей за ўсіх скокнулі Уладзіслаў Булахаў і Віялета Скварцова. На дыстанцыі 3000 метраў з перашкодамі найлепшым стаў Дзмітрый Іваненка. Далей за ўсіх дыск паляцеў у Аліны Нікіценкі. У скачках з шастом найлепшы вынік паказалі Ірына Жук і Цімур Маргуноў. У забегу на 110 метраў лідзіраваў Віталь Парахонька, а на 100 метрах з бар'ерамі — Эльвіра Грабарэнка. «Гладкую» дыстанцыю ў 100 метраў першымі пераадолелі Лізавета Байко і Дзяніс Блізнец. У трайным скачку першымі сталі Максім Несцярэнка і Віялета Скварцова. А Таццяна Шабанава і Ілья Карнавухаў перамаглі на дыстанцыі 1500 метраў. Таццяна Халадовіч і Аляксей Каткавец далей за ўсіх кінулі кап'ё. Ганна Міхайлава і Міхаіл Міхноўскі перамаглі на дыстанцыі 400 метраў. Лідарамі забегу на 10 тысяч метраў сталі Вольга Немагай і Сяргей Краўчэня.

Поспех тыдня. У Казані прайшоў фінальны этап Кубка Беларусі па плаванні, удзел у якім узялі і беларускія плыўцы. Ілья Шымановіч заваяваў два залатыя медалі брасам на 50 метрах і на стаметроўцы. Аліна Змушко стала ўладальніцай «серабра» на дыстанцыі 200 метраў брасам, таксама яна перамагла на дыстанцыі 50 метраў брасам. На дыстанцыі 100 метраў брасам Анастасія Куляшова ўзяла «бронзу». У камбінаванай эстафеце 4х100 трэцімі фінішавалі Іван Адамчук, Ілья Шымановіч, Арсеній Баржакоў і Руслан Скамарошка. Анастасія Шкурдай заваявала залаты медаль на дыстанцыі 200 метраў плавання на спіне.

Каманда тыдня. У Мінску вызначыліся пераможцы і прызёры трэцяга этапу турніраў Palova-2023 па баскетболе 3х3. У спаборніцтвах мужчынскага чэмпіянату перамаглі прадстаўнікі БК «МІНСК» Сяргей Вабішчэвіч, Максім Каратцоў, Ян Марынін і Максім Сазонаў. У жаночым турніры найлепшай стала «Беларусь-Дзвіна», за якую гулялі Алена Цітавец, Паліна Дамянюк, Ксенія Шэпель і Карына Курстак. У спаборніцтвах інвалідаў-калясачнікаў «Мабільны баскетбол» выйгралі прадстаўнікі мінскага Рэабілітацыйна-спартыўнага клуба інвалідаў Арцём Ярмак, Ігар Казлоўскі, Максім Яроцкі.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?