Вы тут

Надвор'е: У суботу будзе даходзіць да 36 градусаў, а ў нядзелю — усе 37!


Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі адразу на працягу трох дзён. Спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды адзначаюць, што ў пятніцу, суботу і ў нядзелю нам будзе асабліва цяжка з-за анамальна павышаных тэмператур.


Фота: pixabay.com

Ужо ў пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём пераважна па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 4—9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 13—19 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 24—29 цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 30—33 градусы.

У суботу ноччу пераважна па поўдні, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Удзень месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 13 на паўночным захадзе да 21 градуса на паўднёвым усходзе. Днём будзе ад 22 па паўночным захадзе да 34 градусаў па паўднёвым усходзе краіны, месцамі па Гомельскай вобласці — да 36 градусаў гарачыні.

У нядзелю пераважна ў заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 17—23 градусы. Днём будзе 29—34 цяпла, а ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі слупок тэрмометра паднімецца да 35—37 градусаў.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, у панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы, магчымы град. У асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 14 па паўднёвым захадзе да 26 цяпла па паўночным усходзе. Днём будзе 18—25 градусаў, па паўночным усходзе — 26—33 градусы.

У аўторак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—13 градусаў, удзень — 17—24 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.