Вы тут

Беларускія грацыі выйгралі групавыя практыкаванні II Гульняў краін СНД


Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы стала пераможцам у групавых практыкаваннях II Гульняў краін СНД. Гэта першае золата беларускай каманды на Гульнях, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Па выніках двух спаборніцкіх дзён беларускія юніёркі набралі 69,35 бала, срэбра заваявала каманда Расіі (68,45), бронза ў актыве каманды Азербайджана (65,8).

Пазней у мінскім Палацы мастацкай гімнастыкі вызначацца чэмпіёны і прызёры ў асабістым мнагабор’і, а таксама камандным турніры. Спаборніцтвы «мастачак» завершацца заўтра, усяго разыгрываецца дзевяць камплектаў узнагарод.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.