Вы тут

Беларуска Аліна Гарнасько ўзяла бронзу II Гульняў краін СНД у практыкаванні з абручом


Беларуска Аліна Гарнасько заваявала другую асабістую ўзнагароду спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы на II Гульнях краін СНД, паведамляе БелТА.


Лепшы вынік у практыкаванні з абручом паказала расіянка Арына Аверына (36,100 бала). Серабро ў гэтым відзе праграмы дасталася яшчэ адной прадстаўніцы Расіі Лале Крамарэнка (35,100), якая напярэдадні была наймацнейшай у мнагабор’і. Лідар нашай каманды Аліна Гарнасько выйграла бронзу (33,350), гэты медаль стаў для Аліны ўжо другім на Гульнях пасля ўчарашняга серабра ў мнагабор’і. Яшчэ адна беларуска Лізавета Зоркіна заняла чацвёртае месца.

Далей грацый чакаюць яшчэ тры фіналы ў асобных відах праграмы (практыкаванні з мячом, булавой і стужкай).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.